Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
Медиа архив
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

Чаго чакаць турыстам у Гродне і Гродненскай вобласці?

Чаго чакаць турыстам у Гродне і Гродненскай вобласці?

 

Экспарт турыстычных паслуг у Гродненскай вобласці сёлета павінен павялічыцца ў 1,2 разоў. Такі паказчык закладзены ў Праграму развіцця турызму ў рэгіёне на 2011-2015 гады. Чым будуць прывабліваць замежных турыстаў і ад каго мясцовыя ўлады чакаюць інвестыцыяў, высвятляў TIO.BY.

Больш за ўсё інвестыцыйных праектаў распрацавана і прапаноўваецца ў самім Гродна і раёне. Ужо не першы год ідзе рэканструкцыя дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы. Праект рэалізуе "Беларускі народны страхавы фонд" і запланавана, што да 2015 года тут павінна з'явіцца гасцініца і шэраг сэрвісных пунктаў для турыста. Аднак дзеяннямі інвестара зацікавілася абласная пракуратура. І зараз ідзе разбіральніцтва, чаму замаруджваецца аднаўленне. Як ідзе будаўніцтва, звычайнаму турысту невядома - ужо шмат год будынак завешаны банерам "Отель Муравьефф", дзе дэманструецца, як павінен выглядаць будучы цэнтр, аднак чаму дагэтуль праца стаіць на месцы, давядзецца разабрацца праваахоўным органам.

Кампанія "Сыравінныя рэсурсы Беларусі" працуе ў Гродна над рэканструкцыяй гасцініцы с рэстарацыяй "Нёман", якая таксама знаходзіцца ў самым цэнтры горада - на вуліцы Стэфана Баторыі.

Адкрытыя тэнісныя корты неўзабаве павінны з'явіцца ў лесапарку Румлёўскі - кампанія "ТТС "Кристал Транс" абавязалася пабудаваць тут спартыўныя пляцоўкі.

Новы аб'ект з'явіцца і ў лесапарку Пышкі, які папулярны ў жыхароў Ленінскага раёна Гродна. ТАА "Фірма АВС" будзе праводзіць рэканструкцыю былога дзіцячага лагера пад аб'ект кругласуткавага абслугоўвання наведвальнікаў.

Даўно стаіць пытанне з ліквідацыяй піўнога завода ў самым цэнтры горада - ля Драматычнага тэатра. Прамысловыя трубы ніяк не ўпісваюцца ў гістарычны цэнтр, таму быў распрацаваны інвестыцыйны праект, які прадугледжвае стварэнне на месцы завода гасцінічна-забаўляльнага комплексу, музея піва.

Свята-Пакроўскі кафедральны сабор у Гродна


У Гродненскім раёне кампанія "Барташэвічы" будзе будаваць гарадок для народных рамеснікаў у вёсцы Калбасіна. А вось прадпрыемства Нацыянальнага банка ААТ "Азёрны" абяцае на месцы старажытнай сядзібы ў Свяцку зрабіць санаторна-курортны комплекс.

Інвестараў актыўна шукаюць і ў Лідзе. Рэканструкцыя вядомага замку пакуль працягваецца, але ўжо вядома, што на базе гістарычнага комплексу запланавана стварэнне турыстычнага комплексу. Рэспубліканскія "Дажынкі" прынеслі гораду Лядовы палац, а вось стварэннем інфраструктуры тут прапануюць заняцца інвестарам. Тое самае трэба зрабіць і ў парку Бяссмэрця. А вось у вёсцы Ёдкі павінен з'явіцца матэль на 50 месцаў.

У Шчучыне чакаюць інвестара, які ўзяў бы на сябе рэканструкцыю гарадской гасцініцы. Вядома, што агульны каштарыс праекта складае 680 тыс. долараў, патрэба ў сродках інвестара складае 544 тыс. долараў, або 80% ад усяго кошту. Паводле Нацыянальнай праграмы развіцця турызма, у Шчучынскім раёне запланавана развіццё прыдарожнага сэрвіса - Белкаапсаюз і "Продторг №1" укладаюць 1,2 млрд руб. у будаўніцтва кафэ на трасе М6.

У Навагрудку працягваюць будаўніцтва агратурыстычнага комплекса "Пліса". Над гэтым працуе УП "Хоста-2". Запланавана і будаўніцтва другой чаргі гасцініцы "Еўропа" ў самім горадзе, праект ЗАТ "Эльвіра". Рэканструкцыя праходзіць у папулярнай рэстарацыі "Валерыя", што ў самым цэнтры Навагрудка - тут зменіцца інтэр'ер і стане больш пасадачных месцаў.

Навагрудскі замак


У Нацыянальнай праграме развіцця турызма на 2011-2015 гг. запланавана доўгачаканая кансервацыя замка ў мястэчку Крэва. Рэалізоўваць гэта будзе Міністэрства культуры і інвестары. Праект разлічаны на пяць год, агульнае ўкладанне 300 млн руб. Інвестарам таксама прапануюць рэканструкцыю мемарыяльнага комплекса па лініі супрацьстаяння 1915-1917 гг. у Смаргоні, а таксама добраўпарадкаванне зоны адпачынку на возеры Юбілейнае. Сёлета будзе адноўлена аграсядзіба "Крэва", на гэта ўладальнік выдаткуе 30 млн руб.

У Слонімскім раёне ААТ "Зодчий" аднаўляе турыстычны комплекс у вёсцы Тушавічы, а вось рэканструкцыю трапезнай у Свята-Успенскім манастыры ў Жыровічах будуць ажыццяўляць за сродкі з рэспубліканскага бюджэта.

Агратурыстычны комплекс прапануюць пабудаваць у Ваўкавыскім раёне. Кошт праекта ацанілі ў 3 млн долараў. У самім горадзе павінна зявіцца прыбудова абедзеннай залі да кавярні "Вінтаж" - гэта дазволіць павялічыць пасадачныя месцы на 30 шт. Выканаўца праекта ТАА "Сіла-груп", каштарыс складае 35 млн руб. На днях чакаецца продаж сядзібы Бохвіцаў у вёсцы Падароск, стартавы кошт - 10 тыс. руб.

Сядзіба Бохвіцаў


Шмат планаў маюць улады Свіслацкага раёна. Так, тут запланавана стварэнне турыстычнага цэнтра, які будзе ўключаць гасцініцу, кафэ, пунк пракату, зону для адпачынку на возеры вёскі Стокі. Інвестар павінен укласці ў праект 500 млн руб. А вось турыстычны цэнтр з такімі самымі магчымасцямі ў вёсцы Раманцы ўжо ацэнены ў 14 млрд руб. Гарадская гасцініца патрубуе рэканструкцыі, праект ацэнены ў 1,5 млрд руб. Інвестарам таксама прапануюць добраўпарадкаваць мемарыяльны комплекс "Асілак" (300 млн руб.) і помнік прыроды "Вярдоміцкі парк" (1,5 млрд руб.) З мясцовага бюджэту сёлета павінны выдзяліць 10 млн руб. на стварэнне музея ільна ў Грынкавіцкім вучэбна-педагагічным дзіцячым садку-школе.

У Зельвенскім раёне запланаване будаўніцтва кафэ і крамы, што будуць падтрымліваць прыдарожны сэрвіс (Белкаапсаюз), інвестарам жа прапануюць стварыць аздараўленчы цэнтр на пракатнай базе "Зельва".

З наступнага года чакаецца павялічэнне колькасці турыстаў Нясвіжы ў два разы. Звычайна турыстычны маршрут перакрыжоўваецца з Мірам, таму ў гэтым мястэчку шукаюць інвестараў для будаўніцтва комплекса гасцявых домікаў базы адпачынку (зямельны ўчастак складае 1,2 га) і гасцінічанаг комплекса (зямельны ўчастак складае крыху больш за 3 га). У Бліжэйшыя пяць год павінна скончыцца рэканструкцыя будынку пад гандлёва- забаўляльны комплекс у Карэлічах (ПУП "Тамегія).

Мірскі замак


Масты маюць больш сціплыя планы. Тут запланавана будаўніцтва трох домікаў на 2-4 месцы, гаспадарчы блок, аўтастаянкі для рыбакоў. Выканаўца праекта ПГУП "Кемпінг"Рыбакі"

У Бераставіцкім раёне інвестарам прануюць стварыць агратурыстычны комплекс у Лішкоўскім сядзібна-паркавым ансамлі.

Гасцінічна-турыстычны комплекс павінен з'явіцца ў вёсцы Альгіняны Астравецкага раёна. Ён будзе ўключаць каферэнц-залу на 75 месцаў, кабіны для адпачынку, гасцявыя пакоі, чатыры драўляных катэджы, драўляны сядзібны дом, драўляны аднапавярховы дом. Агулам праект ацэнены ў 100 тыс. долараў.

У Ашмянскім раёне інвестарам прапануюць пабудаваць агратурыстычны комплекс для актыўнага адпачынку ў вёсцы Вячкойні. Каштарыс - 670 тыс. долараў, уклад інвестара - 400 тыс. долараў. Прапануецца таксама развіваць прыдарожны сэрвіс на трасе М7, што злучае Мінск з мяжой Літвы.

У Воранаўскім раёне плануюць стварыць агратурыстычную сядзібу, дзе таксама будзе развіты актыўны адпачынак, з'явіцца рэстарацыя і паркавая зона (вёска Бальцінікі), каштарыс праекта - 2 млн долараў.

Сядзіба ў вёсцы Гайцюнішкі


А вось улады Дзятлава запланавалі будаўніцтва гасцініцы побач з санаторыем "Радон" (в.Баравікі). Новая гасцініца павінна мець 200 месцаў, медыцынскую базу і сталовую. Інвестарам таксама прапануюць будаўніцтва пляцовак для адпачынку з кафэ на дарогах Любча-Навагрудак-Дзятлава, Беняконі-Ліда-Слонім-Быцень.

Опубликовано:12.12.11 14:52, Просмотров:4399, ]]>Печать]]>
 
В этом разделе:
 Обсуждение
Чтобы начать обсуждение, нажмите кнопку "Добавить комментарий"
 
Реклама

Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +8 °C
Пасмурно, дождь
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Календарь новостей
«Дек.2024»
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.