Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
Медиа архив
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

Крывавая ноч беларускай гісторыі

Крывавая ноч беларускай гісторыі
Алесь Дудар (злева), Валеры Маракоў (у цэнтры) расстраляныя 29-30 кастрычніка 1937-га. Мікола Нікановіч тры гады правёў ва ўральскай высылцы, у 1944-м знік на фронце. Фота: з архіву Леаніда Маракова.
Алесь Дудар (злева) і Валеры Маракоў (у цэнтры) расстраляныя 29-30 кастрычніка 1937-га. Мікола Нікановіч тры гады правёў ва ўральскай высылцы, у 1944-м знік на фронце. Фота: з архіву Л. Маракова.
73 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД "амерыканкі" былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР - літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы. Падобнага не ведае гісторыя ніводнай іншай еўрапейскай краіны.

З нагоды 20-годдзя камсамолу

У Архіве прэзідэнта Расіі захоўваецца "Список лиц, подлежащих суду военной коллегии Верховного суда СССР". У беларускім раздзеле, падпісаным 15 верасня 1937 года асабіста Сталіным і Молатавым, прозвішчы 103 “ворагаў народу”, асуджаных да расстрэлу, і яшчэ шасці, высланых у канцлагеры на 10 і болей гадоў.

Большасць з іх сталінскія забойцы расстралялі за адну ноч - з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, адсвяткаваўшы такім чынам Дзень Ленінскага камсамолу. Гэта літаратары Алесь Дудар, Валеры Маракоў, Міхась Чарот, Ізі Харык, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Янка Нёманскі, Юлі Таўбін, Анатоль Вольны, Хацкель Дунец, Васіль Каваль, Тодар Кляшторны, Масей Кульбак, Юрка Лявонны (агулам - 22 чалавекі!), наркамы асветы і юстыцыі БССР Аляксандр Чарнушэвіч і Максім Ляўкоў, рэктар БДУ Ананій Дзьякаў, дырэктар трэста “Галоўхлеб” БССР Георгі Барзуноў, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута Якаў Сандамірскі, начальнік Вышэйшай школы Наркамата асветы БССР Вадзім Башкевіч, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР Захар Кавальчук, намеснік Наркамата саўгасаў БССР Леанард Лашкевіч, студэнт БДУ Саламон Лямперт...

Літаральна на наступны дзень сталінскія апрычнікі ажыццявілі смяротны прысуд у дачыненні да чарговай “партыі” “ворагаў народу”: наркама унутранага гандлю Нохіма Гурэвіча, палкавога камісара 16-га стралковага корпуса Івана Паплыкі, прафесара Віцебскага ветэрынарнага інстытута Івана Троіцкага, пробашча Касцёла кармелітаў у Чавусах Паўла Казюнаса, праваслаўнага святара Аляксандра Раеўскага і яшчэ 30 чалавек.

Страшныя-страшныя лічбы

Толькі за тры восеньскія месяцы ў 1937-м органы рэпрэсавалі больш за 600 грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, а ў перыяд са жніўня 1937 па снежань 1938, які атрымаў назву “крывавы тунель смерці”, пазбавілі жыцця звыш 10 тысяч чалавек.

Даследчык сталінскіх рэпрэсій, аўтар шматтомнай энцыклапедыі з біяграфіямі 25 тысяч рэпрэсаваных прадстаўнікоў інтэлігенцыі Леанід Маракоў прыйшоў да высновы, што НКВДысты расстралялі ці выслалі ў канцлагеры 90% беларускіх літаратараў (больш за 500 чалавек), 100% святароў (3000), кожнага трэцяга настаўніка (4000), інжынераў, эканамістаў, амаль усіх дырэктараў заводаў (разам - каля 5000 службоўцаў).

“Арыштоўвалі кожнага думаючага чалавека. Мяркую, у 1930-я гады на Сталіна працавалі сакрэтныя інстытуты НКВД, якія ўжо тады прадбачылі велічэзны патэнцыял у геаграфічным становішчы рэспублікі. Таму больш за ўсё яны баяліся незалежнасці Беларусі, а каб гэтага не адбылося, вынішчылі інтэлектуальны генафонд нацыі, напрацаваны за стагоддзі”, - распавёў у нядаўнім інтэрв’ю TUT.BY даследчык, дзядзька якога загінуў у страшную ноч на 30 кастрычніка 1937 года.

Агулам, паводле падлікаў гісторыкаў, ад сталінскіх рэпрэсій у Беларусі пацярпела ад 600 тысяч да 1,5 мільёна чалавек. Паводле афіцыйных даных, перагледжана было 152 399 крымінальных справаў на 235 552 чалавек. 175 914 рэпрэсаваных рэабілітавалі, аднак кожнаму чацвёртаму (59 638) у рэабілітацыі адмовілі.

Даносы былі розныя...

Два гады назад свет пабачыла другое выданне біяграфічнага даведніка “Генералы органов государственной безопасности Беларуси” (Минск: Геопринт, 2008), сярод аўтараў якога генерал-маёр КДБ запасу Іван Юркін. Датычна ролі органаў дзяржбяспекі ў масавых злачынствах, у кнізе сцвярджаецца, што “чэкісты выконвалі “сацыяльную замову”, рэалізоўвалі кіроўныя партыйныя ўстаноўкі”, а росту рэпрэсій у значнай ступені спрыяла інтэлігенцыя.

“В обстановке тотального страха, всеобщей подозрительности, и стремления выжить любым путем доносительством занимались буквально все - от рабочего до генерала и маршала. Но, пожалуй, особенно в этом преуспела творческая и научная интеллигенция, увидевшая возможность быстро и эффективно устранять конкурентов и подавлять оппонентов, одновременно способствуя и даже в некоторой мере создавая условия для репрессий, интеллигенция сама попала в эту ловушку”, - чытаем у прадмове да выдання.

Ці сапраўды гэта так?

Кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў распавядае, што яшчэ на пачатку 1990-х старшыня Камісіі па рэабілітацыі ахвяраў палітрэпрэсій пры прэзідэнце Расіі Аляксандр Якаўлеў паведаміў, што 2/3 усіх арыштаў у гады сталінізму былі вынікам даносаў.

“Але адзін данос адрозніваецца ад другога. Адна справа, калі чалавек даносіў, бо за гэта яму абяцалі кватэру ці іншыя выгоды. І зусім іншая, калі даносы выбівалі пад фізічным ці псіхалагічным ціскам, - кажа ў інтэрв’ю TUT.BY даследчык савецкага таталітарызму. — Звычайная гісторыя, калі чэкісты ставілі перад арыштаваным ультыматум (падпішаш даносы на 20 чалавек - і з тваёй сям’ёй нічога не здарыцца) ці проста бралі ягоных родных у якасці закладнікаў”.

Па словах Кузняцова, гэта лагічна, што з інтэлігенцыі выбівалі у дзесяткі разоў больш сведчанняў, чым з малаадукаваных сялян, якія максімум падпісвалі па 2-3 даносы.

“Сістэма працавала, як канвеер. Праўда, пісаць на іншых пагаджаліся не ўсе: чалавек пяць з дваццаці. Але кожны з гэтых пяці падпісваў па 20 лістоў (часта ўжо запоўненых следчым). Такім чынам, наступным разам арыштоўвалі ўжо 100 чалавек і г.д. Не дзіва, што калі цяпер чалавек знаёміцца з крымінальнай справай сваяка у архіве КДБ, на старонкі з пратаколамі вочных ставак насоўваюць канверты, каб вы не ўбачылі тэхналогію, з дапамогай якой выбіваліся прызнанні”.

Каб зразумець, пра што кажа гісторык, прывяду два прыклады.

"У яжоўскай турме ў Менску ўвосень 1938 года мяне саджалi на кол, бiлi вялiкiм жалезным ключом па галаве i палiвалi збiтае месца халоднай вадой, паднiмалi i кiдалi на рэйку, бiлi паленам па голым жываце, устаўлялi ў вушы папяровыя трубы i раўлi ў iх на ўсё горла, уганялi ў камеру з пацукамi", - пісаў класік нашай літаратуры Кузьма Чорны, які восем месяцаў правёў за кратамі. Немагчыма ўявіць, праз якія нялюдскія катаванні выпала прайсці аўтару легендарнай “Беларускай граматыкi для школ" Браніславу Тарашкевічу, з якога выбілі "сведчанні" супраць 249 чалавек!
 
На памінанні ахвяраў рэпрэсій у Курапатах. Фота: К.Лашкевіч, TUT.BY
На памінанні ахвяраў рэпрэсій у Курапатах.

Нашто знішчылі мільёны?

“Дагэтуль ніхто не адказаў на пытанне, нашто ў СССР знішчылі мільёны чалавек, бо дзеля таго, каб усталяваць у краіне страх, дастаткова было і 200 тысяч, - кажа Ігар Кузняцоў. - Відавочна, што рэпрэсіі набылі стыхійны характар, ператварыліся ў сацыялістычнае спаборніцтва гарадскіх, раённых, абласных аддзелаў НКВД. Той жа Панамарэнка (першы сакратар ЦК КП(б)Б - TUT.BY) прасіў у Масквы павялічыць разнарадку для рэспублікі па расстрэлах”.

Два гады назад у Мінску адбылося паседжанне грамадскага трыбунала па разглядзе злачынстваў сталінізму ў Беларусі, на якім відныя даследчыкі і былыя палітвязні заявілі, што без справядлівага суду нашчадкаў над дзяржаўнымі злачынцамі немагчымае станаўленне прававой дзяржавы. 20 год мы жывем у дзяржаве, аднак падобны суд на дзяржаўным узроўні так і не адбыўся. Больш за тое, у краіне ці не найбольш пацярпелай ад сталінізму, час ад часу робяцца захады па рэабілітацыі Сталіна і нівеляванні злачынстваў савецкага рэжыму. Да нашага агульнага сораму...

29 кастрычніка грамадскасць адзначае ў Беларусі Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Памяніце сваіх родных, знаёмых, суайчыннікаў і вы!




Фота: К.Лашкевіч.
Опубликовано:29.10.10 17:00, Просмотров:4274, ]]>Печать]]>
 
В этом разделе:
 Обсуждение
Чтобы начать обсуждение, нажмите кнопку "Добавить комментарий"
 
Реклама

Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +9 °C
Малооблачно
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Календарь новостей
«Апр.2024
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.