Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
Медиа архив
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

Анарына Раманцэвіч не памятае падзеяў вечарыны ў аднакласніка

Анарына Раманцэвіч не памятае падзеяў вечарыны ў аднакласніка 20 апреля 2009

Пока Онорина Романцевич не может вспомнить, что произошло в тот день. Фото из семейного архива
Пока Онорина Романцевич не может вспомнить, что произошло в тот день. Фото из семейного архива
14‑гадовая лідчанка мае рэтраградную амнезію. Невядома, калі яна ўспомніць, як выпала з акна.

Праз адсутнасць доказаў гвалту мясцовая пракуратура перадала матэрыялы папярэдняга расследавання ў міліцыю.

Дактары кажуць, што стан Анарыны цяпер здавальняючы. У нагах яна адчувае балявыя сімптомы.

Ад цяжкіх траўмаў і шоку ў дзяўчыны рэтраградная амнезія, — тлумачыць заведуючы дзіцячай хірургіяй Язэп Барташэвіч. — Яна не памятае падзей, што адбываліся ў той дзень. З часам гэта пройдзе, але, на жаль, ніхто не можа дакладна сказаць, калі.

Пасля выходных Анарыну перавядуць у НДІ траўматалогіі і артапедыі, што ў Мінску. Большая частка выдаткаў на лячэнне ляжа на плечы бацькоў дзяўчыны.

Цяпер праверку праводзіць інспекцыя па справах непаўналетніх. Учора Язэп Раманцэвіч напісаў заяву ў міліцыю. Бацька Анарыны патрабуе, каб супрацоўнікі РАУСу апыталі жыхароў вуліцы Рыбіноўскага, якія бачылі, як падала з акна яго дачка.

Абапіраючыся на паказанні ўдзельнікаў той вечарыны, следчы пракуратуры Лідскага раёна Сяргей Сяляўка, распавёў, што паміж дзяўчынамі адбыўся канфлікт. Сябры Анарыны сведчылі, што яна была ў эпіцэнтры сварак. У дзяўчыны здарыўся псіхічны зрыў і яна скінулася з акна. Прычыну канфлікту паміж сяброўкамі сп. Сяляўка патлумачыў тым, што дзеці ўжывалі алкаголь.

Карэспандэнтка НН наведала Анарыну Раманцэвіч у аддзяленні хірургіі дзіцячага шпіталя Ліды.

Пакуль я размаўляла з бацькамі, да Анарыны зайшла сяброўка. Дзяўчынкі ўсміхаліся і жвава перашэптваліся.

- Да цябе часта госці прыходзяць?

- Не, не вельмі. Аднакласнікі, настаўніцы, знаёмыя заходзяць. Цацкі вось прынеслі, — Анарына паказала на мяккіх місяў каля сваёй подушкі. — Раней ў мяне тут і тэлевізар быў. А чытаць лежачы дактары забаранілі.

- Што зараз у школе тваёй адбываецца? Што аднакласнікі расказваюць?

- Там усё добра. Але не хачу туды. Хачу хутчэй навучыцца хадзіць.

- Ты памятаеш, як вы пра дамаўляліся пра тую вечарыну?

- Не, нічога не памятаю. Толькі тое, што яны званілі мне, клікалі. Я спачатку не хацела ісці, але потым пагадзілася.

- Як ты думаеш, ты змагла б сама скочыць з пятага паверха?

- Не! Ніколі! - адмоўна пакруціла галавой дзяўчына.

- Ды яна ўколаў баіцца! Які ж тут пяты паверх! Такая вышыня!.. - у роспачы сказала маці Анарыны спн. Галіна.

(c) http://www.nn.by/
Опубликовано:20.04.09 17:27, Просмотров:4280, ]]>Печать]]>
 
В этом разделе:
 Обсуждение
Чтобы начать обсуждение, нажмите кнопку "Добавить комментарий"
 
Реклама

Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +6 °C
Пасмурно
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Календарь новостей
«Апр.2024
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.