Курсы валют
Медиа архив
![]()
Форумы
|
Ліду «састарылі», але праблемы яе памаладзелі
Выпадак, можна сказаць, унікальны: краязнаўцам удалося пераканаць мясцовыя ўлады – пачаткам гораду можна паўнапраўна лічыць 1323 год
Тады Вялікі князь Гедымін стаў будаваць тут замак, што ў напаўразбураным стане захаваўся да нашых дзён. Дагэтуль афіцыйна, з савецкіх часоў лічылася: Ліда заснаваная ў 1380 годзе, гэтая дата была і на каменным знаку на ўезьдзе ў горад з боку Горадні, але яе замянілі. Такім чынам, кажа краязнаўца, журналіст і паэт Станіслаў Суднік, заснавальнікам Ліды можна лічыць Гедыміна. Значыцца, можна ўсур’ёз разьлічваць – улады калісьці выканаюць абяцаньне і паставяць конную статую Вялікаму князю. Аднак да расчараваньня краязнаўцаў і літаратараў, мясцовых удзельнікаў рыцарскага клюбу гэты помнік перад замкам так і не зьявіўся. Замест яго насупраць цытадэлі паставілі статую "савецкага камандзіровачнага": ён сядзіць на валізе, якраз перад уваходам у гасьцініцу "Ліда". Мы са Станіславам Суднікам убачыліся на плошчы, дзе праходзіла сьвяткаваньне 685-годзьдзя. Ён пахваліўся: да сьвята ўдалося выдаць нумар часопіса "Лідзкі летапісец", а таксама некалькі кніжак з творамі лідзкіх аўтараў. Яму таксама атрымалася надрукаваць свой зборнічак вершаў "Лідзкія скрыжалі". А тым часам удзельнікі касьцюмаванага прадстаўленьня таньчылі і распавядалі па-беларуску пра дзеі лідзкай мінуўшчыны. Завяршылася першая частка сьвята шэсьцем, бо парадам назваць гэта не выпадала: пад дажджом пранесьці вялікі чырвона-сіні сьцяг Ліды з гербам – леў і скрыжаваныя ключы на шчыце, далей прайшлі салдаты нібы Вялікай Айчыннай вайны, цалкам апранутыя ў белае працаўнікі мясакамбінату, а сьледам – іншых заводаў. Праўда, прайшлі таксама два ўзводы вайскоўцаў – памежнікі, за імі авіятары. Мяне крыху зьдзівіла гэта: памежнікі ў горадзе адносна нядаўна, а вось ваенны аэрадром Ліда мае з часоў Першай сусьветнай вайны. На сьвята прыехаў старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Саўчанка, павіншаваў. Лідзкі раённы галава Андрэй Худык лічыцца моцным гаспадарнікам, праводзіць у горадзе штогод эканамічныя форумы, прамысловую выставу, ён і на культуру грошы не шкадуе, да сьвята цэнтар адрамантаваў. Аднак ад лідчукоў мне давялося пачуць: яго пазыцыі хісткія ў іншым – праблемы са СНІДам, а таксама з нараджальнасьцю ў горадзе, кажуць, яшчэ з донарскай крывёй апошнім часам зьявіліся праблемы. Донары спадзяваліся, што зь першага кастрычніка за яе будуць больш плаціць і зьнізілі актыўнасьць, але цану на кроў не паднялі. BulletinOnline.org В этом разделе:
Последние комментарии : 1
2 Аффтар
Начал - за здравие, кончил - за упокой! О чем статья? Об - основании Лиды, памятниках, скрижалях и поэтах, "головах", донорах?.. Такое впечатление - не статья, а - "нарезка" новостей! Или - у автора мысли скачут, как - блохи, или - "печатается в сокращении". ![]() ![]() |
Знакомства в городе Лида
![]()
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
![]() ![]()
Новости страны
|
© 2025 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information. | ![]() |