Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

У Літве праходзяць Дні культуры Беларусі

У Літве праходзяць Дні культуры Беларусі

З 25 верасня па 1 кастрычніка адбудуцца Дні культуры Беларусі ў Літве, якія арганізаваны па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве, пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы, паведамляе Міністэрства культуры Беларусі.

Для ўдзелу ў мерапрыемствах адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Літве 26-27 верасня Міністр культуры Павел Латушка наведае Вільнюс.

Міністр культуры, як старшыня Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, правядзе шэраг сустрэч з прадстаўнікамі беларускай меншасці, пражываючай у Літве. Латушка наведае Вільнюскую школу імя Францыска Скарыны з беларускай мовай навучання. У будынку школы плануецца адкрыццё выставы, якая падтрымана Дзяржаўным літаратурным музеем Максіма Багдановіча, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Для бібліятэкі школы будуць передадзены выданні твораў Максіма Багдановіча, кнігі аб жыцці і творчасці класіка. Для экспанавання ў школе Міністр культуры ўручыць бюст Максіма Багдановіча.

Міністр культуры таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы. Падчас сустрэчы плануецца абмеркаваць канкрэтныя шляхі, скіраваныя на далейшую актывізацыю падтрымкі дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве, аказанне беларусам Літвы практычнай дапамогі ў захаванні і развіцці культурнай самабытнасці.

Павел Латушка ўручыць беларускаму калектыву “Світанак” з Вільнюса 12 камплектаў нацыянальных беларускіх касцюмаў, выкананых па замове міністэрства культуры Беларусі.

Акрамя гэтага, Латушка наведае Нацыянальны гістарычны музей Літвы з мэтай азнаямлення са станам захоўвання і ўключэння ў культурны абарот Беларусі экспанатаў Беларускага гістарычна-этнаграфічнага музея Івана Луцкевіча. Плануецца ініцыяваць перад літоўскім бокам праект стварэння сумеснай віртуальнай экспазіцыі экспанатаў Беларускага музея Івана Луцкевіча, якія знаходзяцца ў Беларусі і Літве.

Міністр культуры і прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь ускладуць кветкі да памятнай дошкі Францішку Багушэвічу, якая была адкрыта ў Вільнюсе да 170-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта XIX стагоддзя.

Міністэрствам культуры і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі будзе працягнута правядзенне акцыі перадачы нацыянальным бібліятэкам іншых краін калекцый сучасных беларускіх выданняў. Запланавана, што міністр культуры перадасць у дар Нацыянальнай бібліятэкі Літвы 100 апошніх выданняў, прысвечаных гісторыі і культуры Беларусі, сярод якіх “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча на чатырох мовах, “Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны” Леаніда Несцярчука, “Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага” Зміцера Сасноўскага, “Усходні накірунак дыпламатычнай дзейнасці Вялікага Княства Літоўскага ў апошняй трэці XVI ст.” Сяргея Лашкевіча і інш. Акцыя передачы кніг “Беларусь сёння” праводзіцца Міністэрствам культуры Беларусі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Нацыянальнай бібліятэкі беларусі.

Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры Беларусі адбудзецца 26 верасня ў 19 гадзін у Літоўскай нацыянальнай філармоніі канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава. У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Дзён культуры прымуць удзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка і міністр культуры Літвы Арунас Гялунас.

У рамках Дзён культуры Беларусі таксама адбудуцца гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, выстава карцін беларускага мастака канца XIX – пачатку XX ст. Вітольда Бялыніцкага-Бірулі са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю заснавання Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея Івана Луцкевіча, Свята беларускай песні ў Клайпедзе з удзелам артыстаў Белдзяржфілармоніі, прафесійных творчых калектываў Рэспублікі Беларусь і самадзейных калектываў беларускай дыяспары Літвы.

Дні культуры ў Літве праводзяцца ў другі раз і будуць спрыяць і ў далейшым пашырэнню міжкультурнага дыялогу паміж суседнімі краінамі, прадстаўленню беларускай культуры ў Літве.

Дні культуры Беларусі ў Літве - самая маштабная культурная акцыя за мяжой за апошнія гады.

Опубликовано:26.09.11 15:55, Просмотров:2542, ]]>Печать]]>
Тэги : культура
 
В этом разделе:
 Обсуждение
Чтобы начать обсуждение, нажмите кнопку "Добавить комментарий"
 
Реклама

Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +9 °C
Пасмурно, дождь
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Календарь новостей
«Апр.2024
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.