Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
Медиа архив
22.02.07
Рейтинг : Отлично
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

Ці з’явяцца ў Беларусі ўзаконеныя прастытуткі?

Ці з’явяцца ў Беларусі ўзаконеныя прастытуткі?

Некалькі дзён назад дзяўчына, якая аказвала інтымныя паслугі, пакінула сваіх кліентаў і без задавальнення, і без грошай.

Як паведаміў аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, мінская прастытутка падманула двух сваіх кліентаў. "Папярэдзіўшы, што бярэ за паслугі 100 долараў у гадзіну, "начны матылёк" папрасіла каля свайго дома разлічыцца загадзя і паднялася да сябе, паабяцаўшы вярнуцца праз пяць хвілін, — паведамляе падрабязнасці амаль што любоўнай гісторыі БелаПАН. — Аднак, зайшоўшы ў кватэру, яна адправілася спаць. Прачакаўшы прастытутку больш за гадзіну, кліенты зразумелі, што іх падманулі, і патэлефанавалі ў міліцыю. Наступнай раніцай жанчыну затрымалі. Свой учынак яна аргументавала тым, што вельмі стамілася і не хацела працаваць, а таксама спадзявалася, што пацярпелыя не будуць звяртацца ў міліцыю. Дарэчы, свайму маладому чалавеку яна казала, што па начах працуе круп'е ў казіно. У адносінах 23-гадовай жыхаркі Мінска ўзбуджана крымінальная справа за махлярства".

Нагадаем нашым чытачам, што такая з'ява, як прастытуцыя, асабліва нелегалізаваная, у любой краіне ўяўляе сабой у высокай ступені крыміналізаваную сферу.

Усё гучней чуваць галасы тых, хто выступае за легалізацыю прастытутак у нашай краіне.

Як прусакі

Былы сенатар, цяперашні кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька яшчэ ў бытнасць дэпутатам акрэсліў сваё стаўленне да прастытуцыі.

"Гэта, як прусакі, якім дзве тысячы гадоў, — сказаў тры гады назад дэпутат Давыдзька, каментуючы законапраект аб узмацненні пакарання за прастытуцыю. — Трэба альбо легалізаваць прастытуцыю, альбо сур'ёзна змагацца з ёй. Няпоўныя крокі тут недарэчы".

"Тут і цяпер" высвятляла, як іншыя вядомыя беларусы ставяцца да ідэі легалізацыі прастытуцыі.

Што скажа жанчына?

— Ува мне змагаюцца дзве думкі, — гаворыць праваабаронца Алена Танкачова. — З аднаго боку, я за тое, каб узаконіць прастытуцыю. І ёсць рацыянальныя аргументы: гэта павышае бяспеку персон, для якіх прастытуцыя з'яўляецца асноўнай дзейнасцю. А такіх нямала. Можна, канешне, заплюшчваць вочы, рабіць выгляд, што ўсё не так, але гэта будзе спроба схавацца ад рэальнасці. Легалізацыя гэтага бізнесу павышае і бяспеку кліента, які атрымлівае гарантавана бяспечны набор паслуг. Легальная прастытуцыя выдаляе вакзальную, туалетную і прыдарожную. Усё становіцца адкрытым і зразумелым.

З іншага боку, калі я разважаю пра гэта на побытавым узроўні, то ідэя легалізаваць прастытуцыю выклікае ў мяне пэўную насцярожанасць, але рацыянальных аргументаў усё ж такі больш. Таму я за легалізацыю гэтай сферы.

Прастытутка? Размаўляй толькі па-беларуску

Вядомы артыст Яўген Крыжаноўскі падзяляе пазіцыю Алены Танкачовай: намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі па сумяшчальніцтве перакананы, што пытанне аб легалізацыі прастытуцыі павінна разглядацца на рэспубліканскім рэферэндуме.

— Я толькі "за"! — без доўгіх разваг гаворыць Яўген Анатольевіч. — І кажу не толькі як мужчына, які пяць разоў браў шлюб, але і як бацька чатырох дачок. Вось скажыце мне: што рабіць маладым людзям, калі надыходзіць пубертатны ўзрост? Ажаніцца? Вось я, дурань, і ажаніўся... А былі б публічныя дамы, то, магчыма, штампаў у маім пашпарце было б менш... Прастытуцыя існуе, і нікуды ад гэтага не дзенешся. Дык давайце зробім гэты бізнес легальным і празрыстым, будзем браць падаткі, гарантаваць усім бакам медыцынскую бяспеку. Нарэшце, з'явіцца новая прафесія — жрыца кахання...

Я за легалізацыю прастытуцыі, як гэта зроблена ў некаторых цывілізаваных краінах. А то прыязджаеш у іншы горад на гастролі і што — ананізмам займацца ў 56 гадоў?.. Дайце мне магчымасць атрымаць за мае ж грошы бяспечны сэкс. І каб жонка пра гэта не ведала. І менш крыміналу будзе — згвалтаванняў, іншых злачынстваў на сэксуальнай глебе.

Усе спробы забараніць прастытуцыю цярпелі няўдачу. Ёсць такі выраз: калі хочаш перамагчы свайго ворага, стань яго сябрам. Таму, калі не можам перамагчы прастытуцыю і яна ўсё роўна існуе, трэба ўзяць яе пад кантроль. І усім будзе лепш. Жанчыны, якія працуюць у гэтай сферы, не толькі атрымаюць легальную прафесію, але і набудуць магчымасць рэгулярна абследавацца, атрымліваць пенсію, не мёрзнуць на трасах. Дый для жонкі гэта пэўная гарантыя, што муж, калі і пойдзе "налева", то ніякую заразу ў дом не прыцягне.

Канешне, ёсць такое паняцце, як мараль. Але калі побач і карупцыя, і забойствы, і хабар, то прастытуцыя, на мой погляд, не самае горшае. І мне падаецца, што многія мужчыны мяне падтрымаюць. У тым ліку і на рэспубліканскім рэферэндуме. Чаму менавіта на рэферэндуме? Таму што нашы дэпутаты ніколі не прымуць гэты закон самастойна, колькі б мы з вамі ні давалі інтэрв'ю, як бы ні рыхтавалі глебу. Трэба, каб сказаў сваё слова народ.

Дарэчы, у старажытныя часы да гэтай прафесіі ставіліся адносна нармальна: у той жа Грэцыі, Старажытным Рыме існавалі гетэры, вакханкі, наложніцы. А яшчэ я не толькі за легалізацыю прастытуцыі, але і за ўвядзенне гарэмаў. Але гэта, відаць, ужо тэма для іншай размовы...

На думку вядомага артыста, калі бізнес усё ж легалізуюць, то прастытуткі (жрыцы кахання) павінны ў абавязковым парадку свабодна размаўляць па-беларуску.

"Гэта будзе такая нацыянальная асаблівасць, — кажа Крыжаноўскі. — Так што хай не крыўдзяцца, калі што. Родную мову трэба любіць...".

"Прастытуцыя — гэта амаральная рэч"

Так лічыць экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі.

— Я адмоўна стаўлюся да легалізацыі прастытуцыі, — выказвае сваё меркаванне Рымашэўскі. — На мой погляд, гэта вядзе да маральнай дэградацыі і разбэшчанасці. І я не разумею тых людзей, якія кажуць, што легалізацыя прастытуцыі дазваляе тое, што і так існуе. Разумееце, у гэтым свеце ёсць шмат дрэнных рэчаў, якія разбураюць асобу. На мой погляд, прастытуцыя прыніжае перш за ўсё жанчыну, якая аказвае інтымныя паслугі. Прастытуцыя — гэта амаральная рэч. І яе легалізацыя, безумоўна, уводзіць у норму гэтую амаральнасць.

Ужыванне наркотыкаў — таксама крымінальная сфера, але гэта не значыць, што мы павінны іх легалізаваць. І калі б наркотыкі прадаваліся ў крамах, то людзі праз іх усё роўна гінулі б. Так і з прастытуцыяй. Яна выпраўляецца не забароннымі мерамі, а прафілактыкай, агульным маральным станам грамадства, актыўнасцю царквы. Але гэта не значыць, што мы павінны дазваляць і легалізоўваць грэх.

Кожнае грамадства выбірае тыя маральныя каштоўнасці, на якіх яно трываецца. І тут вельмі важна не памыліцца. Прастытуцыя на працягу тысяч гадоў асуджалася хрысціянскай царквой, грамадствам. І гэтае асуджэнне ўзнікла не на пустым месцы: многія цывілізацыі гінулі менавіта таму, што бралі за аснову не тыя каштоўнасці. Няправільныя каштоўнасці могуць прывесці да катастрафічных наступстваў, таму я супраць легалізацыі прастытуцыі. Зразумейце: як паказвае жыццё, падзенню чалавечаму няма межаў. І калі мы сёння легалізуем адно зло ў выглядзе прастытуцыі, то заўтра пачуем патрабаванні ўзаконіць педафілію і іншыя вычварэнствы...

ТЫМ ЧАСАМ

На тэлеканале "Беларусь-2" будуць паказваць эротыку

Як вядома, у хуткім часе на змену "Ладу" прыйдзе спартыўна-забаўляльны канал "Беларусь 2". Паводле слоў Г. Давыдзькі, гэта будзе тэлеканал "для актыўных людзей, якія любяць спорт, рызыку, адрэналін, добрае якаснае кіно".

"У тым ліку гэтыя людзі любяць і эротыку, — сказаў у нядаўнім інтэрв'ю "Камсамолцы" кіраўнік НДТРК. — Чаму б яе ўвечары не паказваць на канале?"

(с) Тут і цяпер

Опубликовано:10.11.11 16:19, Просмотров:3409, ]]>Печать]]>
 
В этом разделе:
Последние комментарии : 2

sopracorona       03.04.17 08:47      ]]>E-mail]]>

Не ўсе жанчыны могуць рабіць прастытутка. Некаторыя з іх добрыя, як ]]>escort Lucca sul sito torchemada.net]]> іншых расчараванняў, як тыя, у артыкуле.
Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +22 °C
Пасмурно, ливневый дождь
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Календарь новостей
«Июл.2025
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Новости страны
© 2025 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.