Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
Медиа архив
23.04.07
Рейтинг : Отлично
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

Ліда ў другі раз ратуе беларускую культуру

А першы раз Ліда выратавала частку біблятэкі Дома літаратараў беларускіх пісьменнікаў у Мінску, якую таксама ніхто не асмельваўся браць: ніводная чытальня, ніводзін горад Беларусі. Баяліся залічэння пасля гэтага ў шэрагі апазіцыі. Адгукнулася на SOS выгнаных са свайго творчага памяшкання пісьменнікаў Ліда і прыняла ўсё, што засталося ад кнігазбору. Засталося не вельмі шмат, таму што ўсё каштоўнае было выкрадзена тымі, хто адбіраў будынак літаратараў. Як сказаў Станіслаў Суднік, сябра Саюза пісьменнікаў, тады доўга не вагаліся лідчукі, а сказалі самі сабе: калі не мы, дык хто? І калі неўзабаве ў гэтым горадзе будзе адчынены музей “Лідчына літаратурная”, тыя захаваныя кнігі ўпрыгожаць новую калекцыю.

І вось некалькі дзён таму Ліда зноў прыйшла на дапамогу беларускай культуры: гісторыка-мастацкі музей прыняў на захаванне патрэты беларускіх пісьменнікаў, суквецце і гонар нацыі, увасобленых у жывапісных палотнах мастакоў. Да гэтага яны туліліся, мерзлі і моклі ў падвальных памяшканнях былога Дома творчасці пісьменнікаў “Іслач”, што ў Валожынскім раёне. Але нядаўна яго набыло ТА “Белінтэхбуд”, і новы гаспадар патрабаваў ад пісьменнікаў забраць свой скарб. А той скарб з выявамі знакамітых беларусаў пачаў прыходзіць у нягоднасць, карціны падмоквалі і пачалі падгніваць. Вось у гэты крытычны момант іх і вывезлі ў Ліду. Цяпер ім там цёпла і ўтульна.

Станіслаў Суднік ведаў пра гэтую сітуацыю і прапаноўваў забраць партрэты ў будучы музей. Аднак пісьменнікі маўчалі і толькі калі зразумелі, што калекцыя будзе страчана назаўсёды, Васіль Якавенка, старшыня ліквідацыйнай камісіі ад СБП, патэлефанаваў і даў дазвол на яе вываз.

Наталля Хацяновіч, захавальніца фондаў гісторыка-мастацкага музея, гаворыць, што цяпер яны нясуць маральную адказнасць за жыццё калекцыі , а ўсяго палотнаў звыш 80. І супрацоўнікі пакуль не ведаюць ні гадоў напісання патрэтаў, ні аўтараў гэтых прац. Таму трэба ў першую чаргу стварыць экспертную камісію з ліку спецыялістаў, каб да кожнай выявы зрабіць даведку. Патрэбны таксама і добрыя рэстаўратары, таму што многім палотнам неабходна хуткая дапамога.

Канешне, усе лідчукі пагаджаюцца, што лепшае месца для партрэтаў – гэта мінскі Дом літаратара. Але таго, што адбылося, ужо не вернеш і трэба рэальна падыходзіць да сітуацыі.

У 1930-ыя гады большасць беларускіх пісьменнікаў была знішчана ці выслана паміраць у Сібір. І вось праз семдзесят гадоў, на прасторах роднай краіны не знаходзіцца, на жаль, ганаровага месца нават для іх партрэтаў.

© http://regionby.org

Опубликовано:31.08.09 15:07, Просмотров:4274, ]]>Печать]]>
 
В этом разделе:
 Обсуждение
Чтобы начать обсуждение, нажмите кнопку "Добавить комментарий"
 
Реклама

Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +2 °C
Ясно
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Календарь новостей
«Апр.2024
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.