Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
Медиа архив
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

Ліда не ўвайшла у Топ-20 гарадоў, дзе лепш за ўсё жывецца ў Беларусі

Упершыню ў Беларусі зроблена спроба прарангаваць гарады краіны паводле іх прывабнасці для жыцця. Самыя нечаканыя адкрыцці - у Заслаўі жыць лепш, чым у сталіцы, Дзяржынск пакідае ззаду абласныя гарады, Слуцк аспрэчвае ў Мінска права называцца транспартным цэнтрам Беларусі, а на мапе краіны зафіксавана з’яўленне новай буйной транспартнай артэрыі.

Рэйтынг 134 беларускіх гарадоў, якія маюць статус адміністрацыйных цэнтраў - незалежны праект, выкананы прадстаўнікамі шэрагу акадэмічных і даследчых установаў. Ён прадстаўлены ў навуковым выданні “Рэйтынг гарадоў Беларусі 2008: умовы развіцця чалавечага капіталу”.



Лепш за ўсё жывецца і працуецца беларусам у Заслаўі, насельніцтва якога, па дадзеных за 2006 год, налічвае 14 тысяч чалавек. Мінск з колькасцю жыхароў 1 млн. 797 тысяч 500 чалавек толькі на другім месцы. А на трэцім - Фаніпаль (крыху больш за 12 тысяч чалавек). У апошнім блоку апынулася шмат гарадоў чарнобыльскай зоны.



ТОП-20 гарадоў Беларусі



1. г. Заслаўе



2. г. Мінск



3. г. Фаніпаль



4. г. Смалявічы



5. г. Лагойск



6. г. Дзяржынск



7. г. Брэст



8. г. Гродна



9. г. Жодзіна



10. г. Стоўбцы



11. г. Магілёў



12. г. Узда



13. г. Віцебск



14. г. Ветка



15. г. Маладзечна



16. г. Жабінка



17. г.п. Вял. Бераставіца



18. г. Кобрын



19. г. Наваполацк



20. г. Гомель



Дзяржынск дае фору усім абласным гарадам



Рэйтынг распрацоўвалі не палітыкі і не чыноўнікі. Гэта выключна навуковая праца. Гарады ацэньваліся па афіцыйных статыстычных дадзеных за 2006 год з улікам шэрагу паказчыкаў: сярэдні налічаны заробак, доля занятых на малых прадпрыемствах, прырост насельніцтва за апошнія 17 гадоў, міграцыйны прырост за апошнія 2 гады, транспартная даступнасць, выкіды забруджваючых рэчываў у атмасферу, тлумачыць “Заўтра тваёй краіны” адзін з распрацоўшчыкаў рэйтынгу Зміцер БАБІЦКІ.



- Што азначае месца ў рэйтынгу?



- Гэта сярэднестатыстычнае абагульненне. Нельга ўспрымаць гэта так, што калі Барысаў стаіць у рэйтынгу вышэй за Бабруйск, то ў Барысаве усім жыць лепш. Мы за ўсіх не кажам. Які-небудзь падлетак, мажліва, у гэтым горадзе пачувае сябе горш, чымсьці пенсіянерка. Наш рэйтынг - гэта акумуляцыя статыстычных дадзеных. Сабраць уласную эмпірычную статыстыку немагчыма з арганізацыйных прычынаў.



- Тады наколькі можна давяраць такому рэйтынгу?



- Падчас даследаванняў мы выкарыстоўвалі досвед іншых краінаў: Польшы, Чэхіі, Германіі. У групу ўвайшоў прафесар Шчэцінскага універсітэта доктар Марэк Дуткоўскі.



Але, відавочна, любы рэйтынг суб’ектыўны. І гэты таксама з’яўляецца меркаваннем экспертаў. Мы яго не ідэалізуем. Аднак ён зроблены на падставе абсалютна аб’ектыўных статыстычных паказчыкаў. Таму спрачацца тут можна толькі наконт метадалогіі.



- Ці мог які-небудзь адзін з паказчыкаў “перацягнуць” горад ў рэйтынгу?



- Такога, каб вага паказчыка ўплывала на канчатковае месца ў рэйтынгу больш чым на 30 адсоткаў, не было. Да прыкладу, у Наваполацку вялікая забруджанасць шкоднымі рэчывамі, але вельмі добрыя іншыя паказчыкі. У Бабруйску забруджанасць меншая - затое іншыя паказчыкі значна горшыя.



Рэйтынг паказвае высокую зарэгуляванасць эканомікі. Сярод буйных прамысловых цэнтраў высвятлілася нечаканая для нас заканамернасць. Мы меркавалі: чым больш прамысловасці, тым вышэй заробкі і лепшыя ўмовы для развіцця чалавечага капіталу. На жаль, не. Ёсць паспяховыя прамысловыя цэнтры і ёсць непаспяховыя. У ранг першых трапілі тыя гарады, дзе ёсць прадпрыемствы нафтахіміі ці вырабляецца канчатковая прадукцыя. У ранг другіх - тыя, дзе вырабляюць запчасткі.



На апошні месцы ў рэйтынгу сярод прамысловых цэнтраў - Светлагорск. Вось вам канкрэтная рэкамендацыя для выпрацоўкі дзяржаўнай палітыкі: трэба ехаць і разбірацца, што там адбываецца.



- Былі яшчэ нечаканасці?



- Так. Людзі хочуць жыць і працаваць у Дзяржынску - ён апярэдзіў усе абласныя гарады, акрамя Мінска.



Выявілася, да прыкладу, што знаходжанне каля вялікага горада дадае маленькаму мястэчку гіганцкія первагі. Ветка знаходзіцца каля Гомеля і займае месца ў рэйтынгу вышэй. Ляхавічы пакінулі ззаду Баранавічы. Гэты феномен навуцы зразумелы. Проста мы не ведалі, наколькі ён працуе ў Беларусі. Зараз колькасна ацанілі і ўпэўніліся.



Да таго ж, відавочна, што вакол Мінска ўжо створаная агламерацыя: малыя гарады ў наваколлі сталіцы ўвайшлі ў першую шасцёрку рэйтынгу. Прыспеў час адміністрацыйна афармляць “вялікі Мінск”.



- Не баіцеся, што ваш рэйтынг справакуе “вялікае перасяленне” беларусаў унутры краіны?



- Не. Месца ў рэйтынгу будзе апошнім, чым будзе кіравацца чалавек пры выбары месца жыхарства.



- Цікава, а ў якім горадзе цяпер хацелі б жыць вы?



- Гэта правакацыйнае пытанне. Справа ў тым, што чалавек не выбірае месца жыхарства рацыянальна. Размеркавалі на працу, закахаўся - вось і паехаў. Але калі навукоўцы вывучаюць вялікія масы людзей, то назіраюцца пэўныя заканамернасці.



- І ўсё ж наконт вас…



- Я асабіста з’яўляюся патрыётам таго месца, дзе нарадзіўся - гэта Барысаў. Я звязваю сваю будучыню, хутчэй, з гэтым горадам.



- Якой рэакцыі і ад каго вы цяпер чакаеце?



- Зразумела, будуць незадаволеныя, чаму горад, якім яны кіруюць (ці ў якім жывуць), апынуўся ў рэйтынгу на ніжэйшай пазіцыі. Канешне, не хацелася б, каб старшыні аблвыканкамаў тыкалі раённым начальнікам: “Паглядзі, адстаеш! Непарадак!”. У рэйтынга іншая мэта. Мы хацелі б справакаваць дыскусію наконт праблемаў беларускіх рэгіёнаў, наладзіць дыялог сярод палітыкаў, навукоўцаў, мясцовых уладаў і супольнасцяў, якім неабыякавы лёс тых месцаў, дзе яны жывуць.



Рэйтынг дае магчымасць пабачыць, дзе ёсць праблемы і перанакіраваць фінансавыя патокі. Напрыклад, калі ўжо відавочна, што вакол Мінская ствараецца агламерацыя, дык чаму тады ў праграму падтрымкі малых гарадоў уваходзяць Дзяржынск і Смалявічы? Яны ж у нашым рэйтынге ўмоваў развіцця чалавечага капіталу ўваходзяць у першую шасцёрку.



Чарнобыльская зона - цёмная пляма



Адзін са стваральнікаў рэйтынгу, эканаміст Міхал ЗАЛЕСКІ вывучаў заканамернасці фарміравання транспартных патокаў па тэрыторыі Беларусі з дапамогай нетрадыцыйнай методыкі - здымкаў з космаса, якія на працягу апошніх 20 гадоў робяць амерыканцы.



- Такі маніторынг: дзе “свеціцца”, там і жывуць. З кожным годам усё ярчэй зіхацяць заходнія рэгіёны Беларусі і ўсё больш цямнее чарнобыльская зона, - гаворыць эксперт.



Нечаканасцю для Міхала Залесскага стала з’яўленне на мапе Беларусі новай буйной трасы. Яна таксама актыўна “свеціцца”.



- Самы стары ў нашай краіне Даўгінаўскі тракт, потым Старавіленскі, Барысаўскі. У савецкія часы з’явіўся новы напрамак - Брэст-Масква. А са з’яўленнем Еўразвязу актывізавалася траса з Гомеля на Клайпеду, - канстатуе даследчык.



Яшчэ адно адкрыццё - Слуцк можа паспаборнічаць са сталіцай за права з’яўляцца транспартным цэнтрам Беларусі. Ад гэтага паселішча амаль да ўсіх буйных гарадоў хіба што на 20 кіламетраў больш, чым ад Мінска.



Марына ЗАГОРСКАЯ, Завтра твоей страны |http://www.zautra.by/|

Опубликовано:19.03.09 18:24, Просмотров:4493, ]]>Печать]]>
 
В этом разделе:
 Обсуждение
Чтобы начать обсуждение, нажмите кнопку "Добавить комментарий"
 
Реклама

Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +11 °C
Пасмурно
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Календарь новостей
«Мар.2024
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.