Курсы валют
Медиа архив
![]()
Форумы
|
«Лідааграпраммаш» хутка выпусціць лепшы ў свеце камбайн![]() Такіх паспяховых эканамічных рэгіёнаў, як Лідскі, у Беларусі адзінкі. Большасць малых і сярэдніх гарадоў маюць адно-два прадпрыемствы з замежным капіталам, у некаторых яны ўвогуле адсутнічаюць. Спадзяванні на дзяржаву малаперспектыўныя як былі дагэтуль, такімі і застаюцца па сённяшні дзень. Выйсце – у прыходзе ў іх замежных інвестараў у спалучэнні з ініцыятывай мясцовых уладаў і айчынных прадпрымальнікаў. Гэтая думка і гучала на эканамічным форуме у рамках нядаўняй 1У прэзентацыі-выставы "Ліда-Рэгіён-2008". У тым, што не сталіца, а менавіта раённы горад узяўся за правядзенне эканамічнага міжнароднага форума аб праблемах рэгіянальнага развіцця, ёсць свая логіка. Гэты эканамічны раён мае сёння на сваёй тэрыторыі 46 прадыемстваў з замежным капіталам – лічба нават зайздросная для абласных цэнтраў. Нездарма ў абмеркаванні пытанняў аб устойлівым эканамічным развіцці асобных тэрыторый, развіцці межнароднага рэгіянальнага супрацоўніцтва прынялі ўдзел прадстаўнікі 26 краін свету, якія накіравалі бізнэсоўцаў і сваіх дыпламатаў у Ліду. Па абазначанай тэматыцы прагучала каля 20 дакладаў, акрамя паседжанняў рабочых груп форума. І ўсё ж пытанне, чаму замежныя інвестыцыі неахвотна далятаюць да рэгіёнаў, застаецца адкрытым і нявырашаным. Вось меркаванне спадара Клауса Байера – старшыні праўлення Нямецкага эканамічнага клуба: – За апошнія месяцы наведаў некалькі рэгіёнаў Беларусі і павінен сказаць, што актыўнасць некаторых з іх вырасла. Гэта тычыцца, акрамя Лідскага, Бабруйска і Гомеля. Яны прад’яўляюць свой узровень развіцця, а замежныя інвестары чакаюць спрыяльнай інвестыцыйнай палітыкі. Можна пералічыць каля 30-40 фактараў паспяховасці, аднак галоўнымі застаюцца стабільнае заканадаўства ў гэтай галіне, абарона ўласнасці і капіталу, магчымасць свабодна распараджацца імі, магчымасць вывазу прыбытку. Акрамя гэтага, інвестар глядзіць на кваліфікацыю рабочай сілы і яе кошт, час рэгістрацыі, стабільнасць краіны і ўзровень эканамічнага злачынства ў ёй. Павінен заўважыць, што некалькі год таму нямецкія прадпрымальнікі пакідалі Беларусь з-за адсутнасці некаторых з вышэйпералічаных фактараў, аднак ў апошні час такое не назіраецца.. Таму цікавасць Германіі да Беларусі расце, аб чым сведчыць вялікая дэлегацыя нямецкіх бізнесоўцаў у Лідзе. Тут мы былі год назад, пазнаёміліся з умовамі і прыехалі зноў. На карпарацыйнай біржы, мяркую, адбудуцца сустрэчы, якія больш цесна звяжуць беларускіх прадпрымальнікаў і нямецкіх. Свой погляд на перспектывы развіцця інвестыцыйнай палітыкі Беларусі выказвалі і айчынныя навукоўцы. Вось што зазначыў эксперт аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Уладзімір Паплыка: – У гэтай справе вельмі важна зберагчы баланс інтарэсаў паміж імгненнай выгодай і доўгачасовай.Фактар перспектывы вельмі важны для сур”ёзных інвестараў. Лідскі рэгіён гэтым і прывабны. Акрамя гэтага кіраўнікі горада маглі аб’яднацьпрадпрымальніцкі капітал і фізічны. Чаму з такім поспехам не працуюць іншыя рэгіёны? Ды ўсё залежыць ад пазіцыі кіраўніцтва і наяўнасці фінансавых структур.Трэба рэальна ацаніць свае эканамічныя магчымасці і сканцэнтраваць усе наяўныя чалавечыя і прыродныя рэсурсы. Пры гэтым не абавязкова імкнуцца да буйных праектаў, больш удзяляць увагі сферы паслуг. Вопыт лідчан падказвае, што трэба часцей рэгіёнам наладжваць дыялогі паміж прадпрымальнікамі і кіраўніцтвам і знайсці агульныя кропкі інтарэсаў. Лідскія прадпрыемствы, як і трэба, выставілі на цэнтральнай плошчы і на паверхах Дома культуры увесь асартымент сваёй прадукцыі ад мэблевых і пластмасавых вырабаў да навейшага камбайна. Дарэчы, каля яго – "Ліды-1600" – часцей за ўсё і спыняліся як самі лідчукі, так і дыпламаты, і бізнэсоўцы з розных краін. А галоўны інжынер "Лідааграпраммаша" Анатоль Манікала запэўніваў, што ў хуткім часе прадпрыемства выпусціць лепшы камбайн у свеце – нават у параўнанні з замежнымі. Падстава для такой заявы - даўняе супрацоўніцтва з нямецкімі калегамі: - Кожны год "Лідааграпраммаш" дзівіць удзельнікаў эканамічнага форума нейкай вытворчай навінкай. На гэты раз мы паказалі ноўшы камбайн "Ліда-1600", які за секунду можа малаціць 14 і больш кілаграмаў зерня. Яго прывабнасць у тым, што ён можа мяняць шырыню жаткі, а спецыяльныя прыстасаванні дазваляюць пераходзіць на жніво рапсу, сланечніку ці кукурузы. Пры гэтым кабайн можа ўбіраць палеткі з ураджайнасцю ад 15 і звыш 60 цэнтнераў з гектара. Менавіта таму ім зацікавіліся дэлегацыі не толькі бліжняга замежжа, але і еўрапейцы. Падчас гэтага жніва машына будзе праходзіць выпрабаванні на палях Беларусі, а на наступнае яна завалодае не толькі айчыннымі палямі, але і суседніх краін. Да таго ж яна можа канкурыраваць з замежнымі аналагамі і па цане. Ну і, безумоўна, у рамках эканамічнага форума госці наведвалі прадпрымствы Ліды. У кожнага быў свой маршрут, той, які больш за ўсё цікавіць. Зазначу, што падчас папярэдніх форумаў было падпісана 11 міжрэгіянальных і міжнародных пагадненняў аб супрацоўніцтве. Значыць, па выніках гэтага, другога форума і чацвёртай ўжо па ліку выставы, іх прыбавіцца. BulletinOnline.org В этом разделе:
Последние комментарии : 2
Да, такой блог стопудово надо раскручивать сильнее - что б как можно больше жителей инета о нем узнали! :)
Приятно конечно думать, что остались действительно блоги в этой мусорке рейтинга Яши. Ваш - один из таких. Спасибо!
![]() |
Знакомства в городе Лида
![]()
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
![]() ![]()
Новости страны
|
© 2025 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information. | ![]() |