Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
Медиа архив
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

Машыніст: Нібыта на скразняку моцна бразнулі дзверы, потым нябачная хваля ўдарыла па вушах

У першыя хвіліны пасля выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" аднымі з першых на дапамогу пацярпелым прыйшлі машыністы Мінскага метрапалітэна. Сярод іх — Сяргей Плотнікаў. Наш карэспандэнт папрасіў яго расказаць аб тых трагічных падзеях у сталічнай падземцы.

— Вечарам 11 красавіка я знаходзіўся ў пакоі рэзерву машыністаў. У нас такі парадак: на ўсялякі непрадбачаны выпадак прызначаецца рэзерв машыністаў на кожную змену.

Дык вось, прыкладна без пяці хвілін шэсць вечара мы пачулі адносна моцны, нязвыклы гук. Такое ўражанне, што быццам бы на скразняку моцна бразнулі дзверы. Ды так, што потым нябачная хваля ўдарыла па вушах. Я працую ў Мінскім метрапалітэне з першага дня яго адкрыцця і ніколі дагэтуль не чуў у пакоі рэзерву такіх гукаў. І такога з'едлівага і непрыемнага паху, які пранікаў да нас, таксама ніколі не было. Неяк трывожна стала на душы. Наш пакой знаходзіцца на станцыі "Купалаўская" — даволі далёка ад "Кастрычніцкай". Таму мы — група машыністаў — хутка пабеглі на станцыю.

Насустрач з боку пераходу ў клубах дыму рушылі людзі, яны закрывалі рот, чым маглі. Мы ўжо адчулі, што адбылося нешта экстраардынарнае, і наладзілі эвакуацыю людзей з метро. Пасля пабеглі да пераходу. Сустрэлі двух маладых хлопцаў 18-19-гадовага ўзросту. Яны рухаліся нібы кантужаныя, як у прастрацыі і паўтаралі гучна ў адчаі: "Дапамажыце хто-небудзь..." Відаць, яны пад уздзеяннем выбуху знаходзіліся ў стане шоку, страцілі арыентацыю і не ведалі, дзе выхад з метро. Скажу шчыра, выгляд іх быў жудасны: рукі апушчаныя і ў крыві, скура твараў і валасы апаленыя, пакрыццё іх куртак месцамі расплавілася. Я павёў гэтых небарак у наш фельчарскі пункт, каб ім аказалі першую медыцынскую дапамогу. Там пастаянна дзяжурыць фельчар.

Раптоўна званок у медпункт ад дзяжурнага па станцыі: "Нясіце тэрмінова жгуты". Я за іх — і пабег на "Купалаўскую". Жгуты спатрэбіліся для ратавання моцна параненага мужчыны сярэдніх гадоў. У яго былі перабітыя ногі, вялікая страта крыві. Мае калегі да прыезду "хуткай дапамогі" зрабілі ўсё магчымае, каб спыніць яе. Потым нашы машыністы прынеслі некалькі насілак. Мы на адных панеслі параненага наверх. Вярнуліся зноў. Вакол жах. Вось ляжыць мёртвы малады хлопец. Эскалатары ўжо не працавалі, вентыляцыя таксама. З'едлівы белы дым. Дыхаць не было чым. Там-сям траплялі на вочы фрагменты целаў. Напрыклад, адарваная нага — чамусьці без туфля і шкарпэткі. Але супрацоўнікі метрапалітэна разам з асобнымі пасажырамі, якія моцна не пацярпелі, працягвалі эвакуацыю. Вывелі чалавека без штаноў у трусах і моцна знявечаным тварам.

Я зноў пабег у наш медпункт паглядзець, як там тыя два хлопцы. Яны пасля ўколаў і таблетак выглядалі трохі лепш, былі здольныя самастойна рухацца і размаўляць. Наверсе ў той момант не аказалася машыны хуткай дапамогі, але пацярпелых пасадзілі ў сваю легкавушку незнаёмыя людзі і павезлі ў бліжэйшую бальніцу. Такое вось экстраннае дзяжурства выпала на лёс маіх таварышаў, якія ў той дзень дзяжурылі ў метро.

Опубликовано:13.04.11 15:10, Просмотров:2796, ]]>Печать]]>
Тэги : терракт
 
В этом разделе:
 Обсуждение
Чтобы начать обсуждение, нажмите кнопку "Добавить комментарий"
 
Реклама

Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +7 °C
Пасмурно, дождь
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Календарь новостей
«Апр.2024
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.