22 лютага 2015 г. ў 12.00 гадзін на пляцоўцы ля Дварышчанскага цэнтральнага Дома культуры адбудзецца свята бліноў «Бліны ды аладкі — ўсё вясны-красны нагадкі».
Запрашаем Лідчан і жыхароў нашага раёна наведаць народнае свята, якое прыпадае на прашчоную нядзелю масленічнага тыдня.
Усіх наведвальнікаў чакае цікавая, разнастайная праграма: тэатралізаванае адкрыццё, блінны кірмаш, катанне на конях, cпартыўныя спаборніцтвы і народныя гульні, падарункі ад арганізатараў, выступленне народнага ансамбля народнай музыкі «Гудскі гармонік» Гудскага цэнтра творчасці і дасуга, гульнёвая праграма «Ганчарскія пацехі» ад народнага клуба «Печкі-лавачкі», таксама на працягу мерапрыемства будзе працаваць святочны гандаль.
