06.06.12
Новости » Новости Лидчины
» Як была заключана ўнія ў Лідзе
Як была заключана ўнія ў Лідзе

Пабачыла свет кніга аб грэка-каталіцкай царкве.

Пабачыла свет кніга аб грэка-каталіцкай царкве.

У абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага адбылася прэзентацыя кнігі краязнаўцы Лявона Лаўрэша «Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне». Гэта першае ў Беларусі выданне, што прысвечана жыццю асобнай грэка-каталіцкай парафіі. Большая частка кнігі знаёмiць з гісторыяй ўніяцкай царквы на Лідчыне XVI–XIX ст., iдзе гаворка аб архітэктурна-гістарычных асаблiвасцях сакральных пабудоў.

Узгадаў даследчык і аб лідскім шляху рэфарматара і скасавальніка уніяцкай царквы мітрапаліта Iосiфа Сямашкi. Напрыканцы краязнавец расказвае аб адраджэнні ў 1994 годзе грэка-каталіцкай царквы ў Лідзе і яе стане на сучасным этапе. Парафія налічвае каля 100 прыхаджан.

Все права сохранены  ©  Город Лида - город мечты - Новая Лида

Перепубликация материалов, возможна только с устного или письменного разрешения администрации сайта!

https://lida.in/news/read/Jak-byla-zakljuchana-unija-u-Lidze.html