13.03.12
Новости » Новости Лидчины
» У Лідзе можна набыць эксклюзіўныя рэчы ад мясцовых майстроў [ФОТА]
У Лідзе можна набыць эксклюзіўныя рэчы ад мясцовых майстроў [ФОТА]

У краме Лідскага раённага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына» можна набыць эксклюзіўныя рэчы ад мясцовых майстроў-рамеснікаў.

У краме Лідскага раённага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры «Спадчына» можна набыць эксклюзіўныя рэчы ад мясцовых майстроў-рамеснікаў.

– А бачылі б вы, як здзіўляюцца-захапляюцца іншаземцы, трапіўшы ў нашу казку! – распавядае бухгалтар-касір і прадавец у адной асобе Ядвіга Стацэвіч. – Пасол Рэспублікі Венесуэла, напрыклад, падчас свайго візіту ў Ліду набыў у нас шыкоўнае пано са скуры, а яго жонка – арыгінальнае ўпрыгожанне…

На паліцах крамы – цудоўныя рэчы, якія захоўваюць цяпло рук таленавітых людзей. Цешаць погляд неверагодныя пано, вырабы з саломкі, гліняныя сасуды ды вазы.

А чаго вартыя сапраўдныя беларускія ручнікі, створаныя ў лепшых мясцовых традыцыях! Наогул, уся тамтэйшая сувенірная прадукцыя – сапраўдны цуд. З магазінам супрацоўнічаюць каля трыццаці мясцовых рамеснікаў.

{img1}

{img2}

{img3}

Все права сохранены  ©  Город Лида - город мечты - Новая Лида

Перепубликация материалов, возможна только с устного или письменного разрешения администрации сайта!

https://lida.in/news/read/U-Lidze-mozhna-nabyc-ekskljuziunyja-rechy-ad-mjascovyh-majstrou-FOTA.html