13.11.11
Новости » Новости Лидчины
» Вучэнне – свет, толькі сродкаў не хапае
Вучэнне – свет, толькі сродкаў не хапае. Фота з сайта прадпрыемства: упакавальніца за працай

У Лідзе распачаўся выпуск даследчых прыстасаванняў для навучальных устаноў Беларусі якія дапамогуць школьнікам і гімназістам лепш зразумець прыроду святла.

У Лідзе распачаўся выпуск даследчых прыстасаванняў для навучальных устаноў Беларусі якія дапамогуць школьнікам і гімназістам лепш зразумець прыроду святла.

Да гэтага часу прыстасаванні да ўрокаў фізікі не выпускала ніводнае прадпрыемства рэспублікі. А тыя камплекты наглядных і прадметных дапаможнікаў, якія сёння знаходзяцца ў школах і вучэльнях, даўно састарэлі. Настаўнікі разводзяць рукамі: а што рабіць? Добра, што засталося і такое…

Маркетынгавая служба лідскага ААТ “Оптык” раней за іншых усвядоміла школьную праблему і выйшла ў мінулым годзе разам з РУП “Актыў БДУ” з прапановай да Міністэрства адукацыі. Якое, у сваю чаргу, пацвердзіла неабходнасць аднаўлення даследчых прылад у школах. Так нарадзілася дзяржаўная праграма, і зараз “Оптык” прапануе для школьнікаў некалькі камплектаў: “Набор па геаметрычнай оптыцы”, “Дыск аптычны”, “ Прыбор для складвання колераў спектра”, “Святлофільтры” і іншыя.

Аднак высветлілася, што замоў на школьныя прылады і дапаможнікі па оптыцы не шмат, можна нават казаць, што вельмі мала. Навучальныя установы праігнаравалі лідскую, ужо матэрыялізаваную ідэю.

У чым жа справа? Пасля некалькіх тэлефонны размоў з кіраўніцтвам некалькіх школ Гародні высветлілася, што аб навінцы амаль ніхто не чуў. А тыя, хто аб гэтым ведае, гавораць, што спачатку прылады трэба ўбачыць на свае вочы. Некалькі дырэктараў школ адразу спыталі: а колькі гэта будзе каштаваць? І пачуўшы, што камплект з 5 прыбораў абыйдзецца дзесьці каля 6 мільёнаў з падаткам, яны прызадумаліся. І іх можна зразумець.

Все права сохранены  ©  Город Лида - город мечты - Новая Лида

Перепубликация материалов, возможна только с устного или письменного разрешения администрации сайта!

https://lida.in/news/read/Vuchenne-svet-tolki-srodkau-ne-hapae.html