18.04.11
Новости » Гродненская область
» Гродзенскія гісторыкі выступілі ў абарону будынка казармы
Гродзенскія гісторыкі выступілі ў абарону будынка казармы

23 гісторыкі і краязнаўцы падпісаліся пад зваротам да старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры, якога просяць прыняць асабісты ўдзел у лёсе будынка вайсковай казармы (помніка архітэктуры к.19 - пач.20 стст.).

23 гісторыкі і краязнаўцы падпісаліся пад зваротам да старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры, якога просяць прыняць асабісты ўдзел у лёсе будынка вайсковай казармы (помніка архітэктуры к.19 - пач.20 стст.).

Звярнуцца ў аблвыканкам гісторыкаў прымусіла рашэнне аб будаўніцтве на тэрыторыі былых армейскіх складоў супермаркета, у выніку якога вышэйзгаданая казарма будзе знішчана.

Віктар Саяпін, адзін з падпісантаў:

- Казарма прадстаўляе гістарычную каштоўнасць, трэба яе выкарыстаць на карысць горада, а не руйнаваць з-за будаўніцтва чарговага гіпермаркета. Таму гісторыкі і краязнаўцы вырашылі напісаць да старшыні аблвыканкама, каб пры будаўніцтве ўлічыць факт існавання помніка архітэктуры. Няхай будуюць, але трэба ўключыць будынак казармы ў гаспадарчы і культурны абарот, захаваць дрэвы. Нам трэба змагацца за нашу спадчыну, і так ужо шмат зруйнавалі ў Гродне.

Гісторыкі ўпэўненыя, што для захавання помніка архітэктуры дастаткова невялікай змены ў праекце.
Пасля рамонту гэты будынак можна будзе выкарыстоўваць у якасці адміністратыўнага, альбо, напрыклад, адкрыць у ім музей вайсковай гісторыі Гродзеншчыны.

Аўтары звароту лічаць, што, калі хаця б часткова захаваць старыя дрэва вакол казармы, гэтае месца ўвогуле стане адным з улюбёных месцаў адпачынку жыхароў занёманскай часткі Гродна.

Акрамя зварота да старшыні Гродзенскага аблвыканкама, абаронцы архітэктурнай спадчыны накіравалі ў дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры заяву на ўключэнне будынка казармы ў спіс нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

З матэрыяламі, сабранымі гродзенскімі краязнаўцамі па будынку казармы на вул.Янкі Купалы, і прапановамі па яго захаванню і выкарыстанню можна азнаёміцца ў прымацаваным файле.

(c) http://www.t-styl.info/ 

Все права сохранены  ©  Город Лида - город мечты - Новая Лида

Перепубликация материалов, возможна только с устного или письменного разрешения администрации сайта!

https://lida.in/news/a-2030.html