11.04.11
Новости » Беларусь
» Мінкульт вырашыў абмежаваць выкарыстанне фанаграм

Міністэрства культуры ў выкананне рашэння калегіі Міністэрства "Аб мерах па паляпшэнню развіцця музычна-эстраднага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь" прымае загады па абмежаванню выкарыстання фанаграм і заахвочванню практыкі выкарыстання “жывога” гуку ў канцэртных мерапрыемствах у краіне.

Міністэрства культуры ў выкананне рашэння калегіі Міністэрства "Аб мерах па паляпшэнню развіцця музычна-эстраднага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь" прымае загады па абмежаванню выкарыстання фанаграм і заахвочванню практыкі выкарыстання “жывога” гуку ў канцэртных мерапрыемствах у краіне. Міністэрства культуры таксама будзе праводзіць іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на стымуляванне і развіццё выканальніцкага майстэрства “жывым” гукам. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Міністэрства культуры Беларусі.

Міністэрства культуры накіравала рэкамендацыі ва ўсе ўпраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, а таксама ў падпарадкаваныя рэспубліканскія канцэртныя арганізацыі абмежаваць выкарыстанне фанаграм і пашыраць практыку выканання “жывога” гуку ў канцэртных мерапрыемствах.

У апошні час выкарыстанне сучасных аўдыёвізуальных тэхнічных сродкаў значна пашырыла магчымасці творчых калектываў і выканаўцаў. Адначасова з станоўчымі тэндэнцыямі ўдасканалення тэхнічнага аснашчэння у канцэртнай дзейнасці асобных выканаўцаў і калектываў усё часцей сталі назірацца факты замены "жывога" выканання "тэхнічным" (фанаграмай).

Выкарыстанне фанаграмы прыводзіць да парушэння правоў гледачоў і паніжэння прафесійнага ўзроўню выканаўцаў.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб абароне правоў спажыўцоў" інфармацыя аб аказанні забаўляльных паслуг выканаўцамі музычных твораў у абавязковым парадку павінна змяшчаць указанне на выкарыстанне фанаграмы.

Все права сохранены  ©  Город Лида - город мечты - Новая Лида

Перепубликация материалов, возможна только с устного или письменного разрешения администрации сайта!

https://lida.in/news/read/Minkult_vyrashyu_abmezhavac_vykarystanne_fanagram.html