21.02.11
Новости » Технология
» У Сусветны дзень роднай мовы кампанія «Будзьма беларусамі!» прэзентуе беларускую клавіятуру
У Сусветны дзень роднай мовы кампанія «Будзьма беларусамі!» прэзентуе беларускую клавіятуру

21 лютага беларусы адзначаюць Дзень роднай мовы. Менавіта ў гэта дзень нацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» прэзентуе свой новы праект – «Будзьма з мовай!». У межах праекту была створана ўнікальная раскладка для клавіятуры, якая ўключае беларускую, англійскую, рускую, а таксама ўкраінскую ды польскую мовы.

21 лютага беларусы адзначаюць Дзень роднай мовы. Менавіта ў гэта дзень нацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» прэзентуе свой новы праект – «Будзьма з мовай!». У межах праекту была створана ўнікальная раскладка для клавіятуры, якая ўключае беларускую, англійскую, рускую, а таксама ўкраінскую ды польскую мовы.
Рэалізацыя праекту, упэўнены аўтары, дапаможа ўсім карыстальнікам камп’ютарaў зручней і разнастайней ужываць штодня беларускую мову. Праект ажыццяўляецца з удзелам студыі дызайну «Адліга».

Як адзначае каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская, стварэнне новай раскладкі прызваны падтрымаць людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай у штодзённым жыцці і банальна не маюць беларускіх літар на клавіятуры. «Адначасова з тым выпуск такой прадукцыі – дэманстрацыя рэальнага прагалу ў гэтым сегменце беларускага рынку. Запускаючы праект, мы спадзяемся падштурхнуць мясцовых вытворцаў да выпраўлення існай сітуацыі», – кажа Алена.

Праект «Будзьма з мовай!» цалкам арыентаваны менавіта на беларускага юзера. У адзіны камплект літар ўваходзяць ўсе мовы, найбольш запатрабаваныя сучаснымі беларусамі: беларускую, англійскую, расійскую, а таксама ўкраінскую ды польскую. Для аматараў беларускай лацінкі маюцца налепкі і з лацінскімі літарамі.

Анатоль Лазар, кіраўнік студыі дызайну «Адліга», упэўнены, што з такіх крокаў можно распачаць выпуск беларуская свядомасці на паверхню – хаця б па ўзоры літараў: «Чаму, калі вам трэба літара «Ў», вы вымушаныя націскаць кнопку з надпісам «Щ» і ўвесь час трымаць у свядомасці, што пад гэтай расійскай літарай хаваецца беларуская?». Галоўная мэта праекту, адзначае Анатоль, – забяспечыць карыстальнікаў зручным інструментам выкарыстання роднай мовай на камп’ютары і адпаведнай раскладкай.

Новую ўнікальную клавіятуру можна знайсці на стэндах Fly Cards па Мінску. Разам з яе распаўсюдам пачынае працу вэб-старонка mova.budzma.org, дзе можна спампаваць праграму-дапаможнік па карыстанні беларускай лацінкай, даведацца пра гісторыю паходжання беларускіх алфавітаў і атрымаць прыемныя бонусы. Тэхпадтрымка раскладак таксама ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Увесь софт для беларускай клавіятуры і тэхнічная дапамога рэалізуюцца ягонымі стваральнікамі на валанцёрскай аснове.

Сайт нацыянальнай грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» – budzma.org.

Все права сохранены  ©  Город Лида - город мечты - Новая Лида

Перепубликация материалов, возможна только с устного или письменного разрешения администрации сайта!

https://lida.in/news/read/U_Susvetny_dzen_rodnaj_movy_kampanija_Budzma_belarusami_prezentue_belaruskuju_klavijaturu.html