16.07.18
Новости » Новости Лидчины
» Каля Ліды паставілі помнік паўстанцам 1863 году
Каля Ліды паставілі помнік паўстанцам 1863 году

Паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы ў Лідзкім раёне на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 году актывісты ўстанавілі мэмарыяльны знак. Мэмарыял зроблены рукамі актывістаў апазыцыі Лідзкага раёну.

Паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы ў Лідзкім раёне на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 году актывісты ўстанавілі мэмарыяльны знак. Мэмарыял зроблены рукамі актывістаў апазыцыі Лідзкага раёну.

Да валуноў з надпісам «Невядомым паўстанцам» днямі дадалі косы і вілы, якімі былі ўзброеныя беларускія паўстанцы супраць Расейскай імпэрыі.

Кіраўнік Лідзкай арганізацыі БНФ Сяргей Пантус сказаў Свабодзе, што мэмарыял яны цалкам зрабілі сваімі рукамі.

«І ідэя праекту, і матэрыялы — усё зроблена намі самімі, мы не зьвярталіся ні да архітэктараў, ні да іншых адмыслоўцаў, — кажа Пантус. — А таму гэта і ёсьць сапраўдны народны мэмарыял у гонар тых, хто аддаў свае жыцьці за нашу свабоду».

Лідзкія ўлады аб’явілі, што плянуюць правесьці ў гэтым месцы раскопкі з тым, каб пераканацца, ці сапраўды там пахаваныя паўстанцы. Актывіст зь Бярозаўкі Вітольд Ашурак сказаў Свабодзе, што ён супраць падобных раскопак, паколькі ўсе мясцовыя людзі добра ведаюць, што там пахаваныя менавіта паўстанцы.

«Нам людзі расказалі, якія памятаюць, што ў міжваенны час уладальнік фальварку Шчытна паставіў у гонар паўстанцаў крыж, — згадвае Ашурак. — І людзі пераказвалі гэта з пакаленьня ў пакаленьне, і туды заўсёды прыходзілі местачкоўцы, каб ушанаваць памяць паўстанцаў».

29 ліпеня каля мэмарыялу плянуюць правесьці ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году. Для гэтага падалі заяўку ў Лідзкі райвыканкам.

Все права сохранены  ©  Город Лида - город мечты - Новая Лида

Перепубликация материалов, возможна только с устного или письменного разрешения администрации сайта!

https://lida.in/news/read/Kalja-Lidy-pastavili-pomnik-paustancam-1863-godu.html