Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
Медиа архив
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

У Лiдзе адбылiся «Лідскія тэатральныя сустрэчы»

У Лiдзе адбылiся «Лідскія тэатральныя сустрэчы»

На два дні Ліда пераўтварылася ў тэатральны цэнтр Гродзеншчыны: у раённым Палацы культуры адшумеў VIII абласны фестываль народных і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы». Сваё майстэрства дэманстравалі шаснаццаць лепшых калектываў з усяе вобласці, а аматары тэатра атрымалі сапраўдную асалоду ад убачанага і пачутага.

– Фестываль прадэманстраваў высокі ўзровень усіх калектываў, іх майстэрства, – падкрэсліў старшыня журы, дацэнт кафедры тэатральнай творчасці Дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Уладзімір Залатухін. – Прыемна, што ў калектывах з’явілася шмат моладзі. Сёлетні фестываль вырас у творчым, акцёрскім плане і сваёй рэжысуры…

Лаўрэатам першай ступені стаў заслужаны аматарскі тэатр драмы і камедыі «Славуціч» Ваўкавыскага раённага Дома культуры, які паказаў яскравую пастаноўку па п’есе Жана Ануя «Оркестр» (мастацкі кіраўнік Вячаслаў Макуць). Дыплом другой ступені атрымаў народны тэатр «Памфлет» Свіслацкага Дома культуры (мастацкі кіраўнік Тамара Саляхава), які парадаваў гледачоў музычнай камедыяй «Дзякуй, вялікі дзякуй!» па матывах п’есы Анатоля Вярцінскага. Дыплом лаўрэатаў трэцяй ступені атрымалі адразу два калектывы: народная тэатральная студыя «Гратэск» Верцялішкаўскага цэнтра культуры і вольнага часу (мастацкі кіраўнік Аляксей Халікаў) са спектаклем па п’есе Леаніда Філатава «Про Федота-стрельца, удалого молодца» і народны маладзёжны музычна-драматычны тэатр «Гарадзенская надзея» Гродзенскага ЦДК (мастацкі кіраўнік Наталля Кірэева) са спектаклем па матывах паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».

Акрамя дыпломаў, лаўрэатам уручаны спецыяльныя прызы. Прыз «За ўдалае ўвасабленне твораў сучаснай беларускай драматургіі» па праву атрымаў народны драматычны калектыў Лідскага палаца культуры, які вынес на суд журы і гледачоў спектакль па п’есе Андрэя Курэйчыка «Осторожно – женщины». Яшчэ адзін калектыў з Лідчыны – тэатр «Бераг» Мінойтаўскага культурна-забаўляльнага цэнтра – атрымаў прыз «За лепшы акцёрскі ансамбль». Вельмі спадабаўся гледачам і журы таксама народны драматычны калектыў Астрынскага Дома культуры са Шчучыншчыны, які па заслугах атрымаў прыз «За лепшае сцэнічнае ўвасабленне твораў нацыянальнай драматургіі». Іх «Збянтэжаны Саўка» па пьесе Л. Родзевіча быў непаўторным!

Гледачы і госці фестывалю з задавальненнем паўдзельнічалі ў майстар-класе.

Опубликовано:10.05.11 14:19, Просмотров:2853, ]]>Печать]]>
 
В этом разделе:
 Обсуждение
Чтобы начать обсуждение, нажмите кнопку "Добавить комментарий"
 
Реклама

Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +10 °C
Пасмурно
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Календарь новостей
«Апр.2024
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.