Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

Калі ў Беларусі паўстануць помнікі айцам ВКЛ?

Калі ў Беларусі паўстануць помнікі айцам ВКЛ?

20 год мы жывем у самастойнай краіне, але за гэты час улады Беларусі так і не вызначыліся з асноватворнымі прынцыпамі нацыянальнай незалежнасці. Абсурд, але за два дзесяцігоддзі ў краіне не з'явілася, па сутнасці, ніводнага годнага помніка айцам Вялікага Княства Літоўскага - сярэднявечнай беларускай дзяржавы, гісторыі якой прысвечана не адна глава школьных падручнікаў.

Інфармацыя пра намер ўладаў ўсталяваць у Лідзе помнік вялікаму князю літоўскаму Гедыміну ўпершыню з’явілася яшчэ ў 2005 годзе. Менавіта на загад Гедыміна ў старажытным горадзе ў 1323 годзе быў пабудаваны славуты аднайменны замак.

У 2007-м тагачасны старшыня Лідскага райвыканкаму Андрэй Худык спрабаваў зацікавіць планамі стварэння бронзавага помніка, на які не хапала грошай, генконсула Літвы ў Гродне (Гедымін - заснавальнік Вільні). Казалі, на стале ў раённага кіраўніка нават стаяла бронзавая мадэль коннага помніка князю. Але манумент слыннай асобе беларускай гісторыі не з’явіўся дасюль. Чаму?

Начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкаму Уладзімір Самсонаў распавёў TUT.BY, што ад гэтай ідэі ніхто не адмаўляўся, але канкрэтныя праекты пакуль не разглядаліся.

“Гэта складанае пытанне. Ёсць пэўныя праектныя прапановы, але трэба абвесціць тэндэр, атрымаць дазвол Міністэрства культуры... Маюцца цяжкасці і са сродкамі. Паводле ранейшых падлікаў, кошт помніка ацэньваўся ў 100 тысяч долараў. Цяпер, відаць, зусім іншая цана на матэрыялы. Але помнік у горадзе просіцца. У бліжэйшыя паўгода-год завершыцца рэканструкцыя замка і тады вернемся да гэтага праекта”, — адзначыў Самсонаў. Пры гэтым ён паведаміў, што нядаўна ў іх змяніўся старшыня райвыканкаму, і з новым начальнікам “гэтую ідэю яшчэ не абмяркоўвалі”.

У той жа час, у горадзе у апошнія два гады з’явіліся помнікі лазеншчыку, савецкаму камандзіровачнаму, быў адрэстаўраваны неўміручы Ленін. Няўжо, на няўцямныя фігуркі грошы ёсць, а на Гедыміна - няма?

Уладзімір Самсонаў запэўнівае, што паміж гэтымі праектамі ніхто не выбіраў. “Тое, што вы назвалі — малыя архітэктурныя формы. Іх ўсталявалі адмыслова да “Дажынак-2010”, каб упрыгожыць гарадскі ландшафт. Але ні ў якім разе не наўзамен Гедыміну”, — сцвярджае начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкаму.

Зусім нядаўна TUT.BY распавядаў аб вельмі падобнай сітуацыі з помнікам заснавальніку Вялікага Княства Літоўскага каралю Міндоўгу ў Наваградку. Тамтэйшыя ўлады і Міністэрства культуры папярэдне далі дабро праекту мінскага скульптара Генадзя Буралкіна, які прадугледжваў стварэнне пяціметровай бронзавай постаці Міндоўга на кані з каменным пастаментам. 

Адкрыццё помніка спачатку планавалася на 2009 год, потым — на 2010-ты. Аднак, як і з Гедымінам ў Лідзе, пытанне падвісла ў паветры. Тады кошт манумента ацэньваўся ў 400-450 млн рублёў. Каб сабраць гэтую суму, наваградскія ўлады адкрылі дабрачынны рахунак, заклікаўшы ўсіх неабыякавых пералічыць хто колькі можа. Але за два гады на будаўніцтва помніка нацыянальнаму герою было пералічана ўсяго 14 млн рублёў. Дзяржава ж грошай не знайшла.

Літоўскі прыклад

Сёлета спаўняецца 20 год дзяржаўнай незалежнасці, але за гэты час улады Беларусі так і не вызначыліся з асноватворнымі прынцыпамі нацыянальнай незалежнасці. Мінск з яго цыклапічнымі ленінымі-калінінымі-дзяржынскімі быў і застаецца апалагетам савецкасці, а не сімвалам незалежнасці. Тым часам, у краіне не з'явілася, па сутнасці, ніводнага годнага помніка айцам Вялікага Княства Літоўскага - сярэднявечнай беларускай дзяржавы, гісторыі якой прысвечана не адна глава школьных падручнікаў. Можна, канечне, узгадаць скандальны помнік 1000-годдзю Брэста з фігурамі Вітаўта і Радзівіла Чорнага, помнік канцлеру Льву Сапегу ў Лепелі ці таму ж Вітаўту ў вёсцы Пялеса Воранаўскага раёна на Гродзеншчыне. Але маштаб не той.

Пакуль беларусы рэстаўруюць леніных, вяртаюць сталіных ды праз гады плачуцца пра адсутнасць сродкаў на ўвекавечванне памяці нацыянальных герояў, літоўцы даўно стварылі на сваіх вуліцах іх пантэон. Блізкая нам ва ўсіх сэнсах Вільня з велічнымі манументамі Міндоўгу і Гедыміну таму прыклад.

Опубликовано:05.07.11 07:12, Просмотров:3092, ]]>Печать]]>
 
В этом разделе:
 Обсуждение
Чтобы начать обсуждение, нажмите кнопку "Добавить комментарий"
 
Реклама

Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +9 °C
Пасмурно
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Календарь новостей
«Мар.2024
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.