Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

Поиск

Лідскі замак у мастацтве: Міхал Кулеша

Сур'ёзна заняўся вывучэннем роднага краю і збіраннем гістарычных звестак, быў і Міхал Кулеша (1795 ці 1800- 1863).

Нарадзіўся ён у Лідскім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 г. паступіў у Віленскі універсітэт, дзе два гады займаўся на факультэце жывапісу ў Я. Дамеля і Я. Рустэма. Ен лічыўся адным са здольнейшых вучняў .

Цікавасць да гісторыі роднага краю ўзнікла ў М. Кулешы ў час вучобы ў Віленскім. універсітэце, дзе ён прымаў актыўны ўдзел у тайных студэнцкіх гуртках. Сяброўства з вядомым беларускім гісторыкам і этнографам Я. Чачотам абудзіла ў яго жывы інтарэс да гістарычнага мінулага беларускага народа.

Падарожнічаючы па Беларусі і Літве, М. Кулеша рабіў шмат замалёвак, пісаў пейзажы, эцюды, на аснове якіх пазней ствараў гістарычныя кампазіцыі. Графічныя працы ён аб'ядноўваў у серыі, якія меркаваў выдаць у выглядзе асобных альбомаў. Аднак пры жыцці М. Кулешы пры ўдзеле і дапамозе Ю. Крашэўскага выйшаў толькі адзін альбом, у якім былі змешчаны літаграфіі, зробленыя ў розных месцах Беларусі і Падолля на Украіне.

Мастак меркаваў выдаць серыю альбомаў, якая павінна была складацца з некалькіх дзесяткаў графічных лістоў з выявай найцікавейшых мясцін Беларусі, Літвы, Валыні. Сярод гэтых прац-выява Лідскага замка. Нажаль, альбом, выдадзены пры дапамозе Юзафа Крашэўскага - адзіны прыжыццёвы альбом Міхала Кулешы.

Лідскі замак на малюнку Кулешы - гэта жывапісныя муры. Ад гэтай працы вее цішыней і спакоем. Замак нібыта застыў у аздабленні незвычайнай прыроды. Вежы ўжо разбураныя, але гэта пейзажу  своеасаблівае адценнее. Адчуваецца нешта таямнічае, казачнае. Замак нібыта цудам вырас на насыпе пасярод возера.

Лідскі замак. Малюнак Міхаіла Кулешы, змешчаны ў альбоме, выдадзеным Юзафам Крашэўскім
У 1844 г. М. Кулеша жыў ў Гародні. Юзаф Крашэўскі называе М. Кулешу лепшым з сучасных летапісцаў, які ў супрацьвагу многім "рамеснікам" займаўся сапраўднай творчай працай. М. Кулеша выканаў шмат малюнкаў, літаграфій, жывапісных і графічных пейзажаў, гістарычных кампазіцый. Яго ўклад у гісторыю беларускага мастацтва цяжка пераацаніць. У той час, калі яшчэ мала хто з інтэлігентаў цікавіўся гісторыяй і культурай роднага краю, не маючы матэрыяльнай падтрымкі, амаль без сродкаў да існавання, мастак рабіў вялікую патрыятычную справу - знаёміў беларускае грамадства са слаўнымі старонкамі айчыннай гісторыі.

Уласцівыя работам М. Кулешы патрыятычныя матывы, шчырая любоў і прыхільнасць да роднай зямлі, да прыгажосці яе прыроды родняць іх з творчасцю Напалеона 0рды.

 

Опубликовано:11.08.11, Просмотров:8400, Печать
 
Реклама

Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +3 °C
Пасмурно, дождь
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.