Город Лида - город мечты - Новая Лида

Курсы валют
Курсы НБ РБ на 25.09.2017
100 Гривен 7.3775нет изменений
1 Доллар США 1.9366нет изменений
1 Евро 2.3198нет изменений
10 Злотых 5.4313нет изменений
100 Российских рублей 3.3604нет изменений
Пользователь
Вы можете войти, используя свой аккаунт на портале "Новая Лида".

Авторизация с помощью сервиса "Новая Лида. Авторизация".

Поиск

Востраўскае пагадненне

У Востраўскім маёнтку пад Лідай 4 жніўня 1392 г. было заключана пагадненне. Яго падпісалі, з аднаго боку, кароль польскі Уладыслаў II, ён жа вялікі князь літоўскі, рускі і жмудскі Ягайла і яго жонка, 18-гадовая Ядвіга, з другога боку — князь гродзенскі Вітаўт і яго жонка Анна дамовіліся спыніць міжусобную вайну. Вітаўту вярнулі Трокскае княства і іншыя бацькоўскія землі, яму была даверана сталіца княства Вільня. Ён стаў намеснікам і васалам польскага караля і фактычным правіцелем Вялікага княства, але пакуль без тытула вялікага князя. Пагадненне мела вялікія гістарычныя вынікі: яно паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжаносцаў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму дасягнуць у хуткім часе сваёй найвышэйшай магутнасці.

Гэтае пагадненне надзвычайнае па шэрагу абставін. Падпісалі яго стрыечныя браты, равеснікі, сябры дзяцінства і юнацтва. Яны ж — непрымірымыя ворагі, клятвапарушальнікі і крываіюмснікі: у верасні 1382 г. па распараджэнні Ягайлы быў задушаны бацька Вітаўта князь Кейстут, калесаваны найбліжэйшыя сваякі маці; па загаду Вітаўта ў верасні 1390 г. быў расстраляны з лукаў князь Карыгайла, у 1391 г. атручаны Вігунд-Мінігайла — родныя браты Ягайлы. Абодва, Вітаўт і Ягайла, звярталіся за дапамогай да крыжаносцаў, каб знішчыць адзін аднаго, абодва аддавалі Тэўтонскаму ордэну Жмудзь як разменную манету, абодва здраджвалі, абодва парушалі клятвы. Вітаўт двойчы прымаў каталіцызм, Ягайла кідаўся ў праваслаўе. Абодва грамілі замкі, гарады і сёлы сваёй радзімы, ператвараючы яе ў вялізнае папялішча. На сумленні Ягайлы штурм Берасцейскага і Гродзенскага замкаў, на сумленні Вітаўта ганьба Лідскага замка ў студзені 1392 г.

Ініцыятарамі пагаднення былі палякі — члены Кракаўскага каралеўскага савета, актыўнай прыхільніцай — каралева Ядвіга. Тайныя перагаворы з Вітаўтам правёў князь мазавецкі Хенрык (Генрык) — муж сястры Вітаўта Рынгалы. Перад Востраўскай сустрэчай у канцы ліпеня 1392 г. у Вільні адбыўся з'езд малодшых Альгердавічаў з удзелам Ядвігі, на якім было прынята канчатковае рашэнне аб перадачы ўлады ў княстве Вітаўту. Магчымасць міру паміж Ягайлам і Вітаўтам здавалася ўсім настолькі неверагоднай, што Востраўскае пагадненне было падпісана таксама іх жонкамі, як гарантамі прымірэння. У адпаведнасці з пагадненнем, князь Вітаўт стаў намеснікам караля ў ВКЛ, атрымаў ва ўладанне гарады Трокі, Гродна і Ліду, Берасцейскую, Сурожскую, Драгічынскую, Мельнікскую, Камянецкую, Ваўкавыскую і Лідскую воласці.

Пагадненне было падпісана ў востраўскім палацы пад Лідай, які быў выбраны ў якасці месца з'езда ў сувязі з некалькімі нрычынамі. Збудаванне было каменнае і дастаткова прасторнае, каб прыняць вялікую колькасць знаці і абслугі. Палац размяшчаўся на мяжы паміж Гродзенскім княствам, якое належала Вітаўту як Кейстутавічу, і Лідскім, што належала Ягайлу як Альгердавічу (мяжа праходзіла йа Дзітве).

Былыя ворагі зноў сталі сябрамі і выканалі ўсе ўмовы свайго дагавора. Вітаўт пры гэтым страціў двух сыноў, атручаных у Кралеўцы, яго брат Жыгімонт апынуўся ў зняволенні.

Востраўскае пагадненне нарэшце прывяло да разгрому галоўных ворагаў славянскіх народаў як на захадзе, так і на поўдні, да росквіту Вялікага княства Літоўскага і народаў, якія яго насялялі.



© Навукова-папулярнае выданне «ПАМЯЦЬ».
Опубликовано:12.12.08, Просмотров:9010, Печать
 
Комментарии Вконтакте
Реклама

Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +14 °C
Ясно
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
Новости страны

02:55 МИД Азербайджана поддержал предложения ОБСЕ по Карабаху

18:00 : КХЛ. Московское «Динамо» обыграло «Барыс», «Сибирь» победила минское «Динамо» и другие матчи

16:10 Меркель заявила о готовности G7 ужесточить санкции

17:20 Плотницкий считает, что МИД самопровозглашенной ЛНР поможет с реализацией Минских соглашений

10:00 ВБ ожидает земельную реформу в Украине осенью 2017

16:51 Несмотря на вопли РФ про "ихтамнет", ПА ОБСЕ приняла резолюцию об оккупации Крыма и Донбасса российскими "гибридами"

14:41 Стали известны ключевые темы киевского саммита Украина-ЕС

18:18 Боевики не предоставили никакой информации о Станиславе Асееве и отказываются обменивать около 40 заложников

20:30 Беларусь "изменила" России, закупив нефть у Ирана – СМИ

17:00 Рейтинг экономических свобод: Украина упала, РФ и Беларусь поднялись (инфографика)

00:35 Каралахти: С удовольствием вернулся бы в минское "Динамо"

07:47 Хабибулин: Если они не могут лететь чартером, пусть летят рейсовым самолетом

©
© 2017 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.